Перайсьці да зьместу

Аляксандар Дашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовец
Аляксандар Дашкевіч

Дата нараджэньня 29 сьнежня 1990 (33 гады)
Месца нараджэньня Ялта, УССР, СССР
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Мянушкі XBOCT
Гульні DotA, Dota 2
Каманды

Сьцяг Украіны Planet-X (2009—2010)[1]
Сьцяг Украіны Na`Vi (22.10.2010 — 16.10.2015)
Сьцяг Расеі Team Empire (30.11.2015 — 01.03.2016)
Сьцяг Расеі Fantastic Five (29.03.2016 — 11.05.2016)
Сьцяг Расеі Team Spirit (16.05.2016 — 01.08.2016)

Сьцяг Расеі Cyber Anji (04.03.2017 — 18.05.2017)
Трэнэрская кар’ера
Сьцяг Украіны Na`Vi (30.07.2017 — 01.09.2018)[2]

Алякса́ндар Дашке́віч (па-ўкраінску: Олександр Юрійович Дашкевич; 29 сьнежня 1990, Ялта, АРК) — украінскі кібэрспартовец, гулец і трэнэр у Dota 2.

Аляксандар Дашкевіч нарадзіўся ў Ялце ў 1990 годзе. У дзяцінстве цікавіўся кампутарнымі гульнямі: спачатку Warcraft, а потым DotA. У школе насіў фрызуру зь невялікім хвастом, праз што і атрымаў мянушку «Хвост».

Пасьля сканчэньня школы паступіў у Кіеўскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт на адмысловасьць «фінансыст». У Кіеве разам з камандаю Hard Team Аляксандар перамагае буйны лякальны турнір, пасьля чаго ў складзе Planet-X пачынае выступы на прафэсійнай сцэне.

У кастрычніку 2010 року XBOCT пераходзіць у каманду Natus Vincere, і разам з новым калектывам складае сур’ёзную канкурэнцыю наймацнейшай на той момант камандзе Ўкраіны DTS. Урэшце рэшт, з DTS у Natus Vincere пераходзяць два вядучыя гульцы: Даніла Ішуцін («Dendi») ды Іван Антонаў («Artstyle»). У 2011 годзе ў Natus Vincere пераходзяць яшчэ два гульцы: Клемэнт Іваноў («Puppey») ды Дзьмітры Купрыянаў («LightofHeaven»).

У 2011 годзе кампанія-распрацоўнік гульні Valve ладзіць турнір зь беспрэцэдэнтным на той момант прызавым фондам у 1 600 000 даляраў. Аляксандар у складзе Natus Vincere пачынае падрыхтоўку да турніру, што атрымаў назву The International, і ў рэшце рэшт атрымлівае ў ім перамогу. Першыя ў гісторыі чэмпіёны сьвету па Dota 2 прагулялі за ўвесь турнір усяго толькі адну мапу і перамаглі адзін мільён даляраў. Частка пераможаных грошай Аляксандар марнуе на набыцьцё кватэры ў Кіеве.

Неўзабаве каманду пакідае Іван Антонаў, і Аляксандар Дашкевіч пераходзіць на пазыцыю «кэры»[3]. Цягам некалькіх наступных рокаў XBOCT лічыцца адным з найлепшых кэры ў сьвеце. Напрыклад, хоць на турніры Alienware Cup 2013 у Кітаі, аналітыкі Beyond The Summit ацанілі ягоныя ўменьні на 4 балы з 10, Аляксандар здолеў прадэманстраваць свае лепшыя якасьці і дапамог сваёй камандзе перамагчы турнір; пасьля гэтага выпадку ў супольнасьці замацавалася аналёґія між лікам «чатыры» ды Аляксандрам у ролі «кэры».

У 2012 ды 2013 роках XBOCT у складзе Natus Vincere выходзіў у фінал The international, пасьля чаго вынікі пачалі пагаршацца. У 2015 годзе Natus Vincere прымаюць рашэньне распусьціць склад, і Аляксандар пакідае «народжаных перамагаць». XBOCT выступае ў шэрагу менш знакамітых камандаў, як Team Empire, Fantastic Five, Team Spirit, гуляе на замене ў HellRaisers ды Virtus.pro, аднак не дасягае істотных посьпехаў[4]. Тым ня менш, па стане на 2015 рок Аляксандар уваходзіў у дзясятку найпапулярнейшых гульцоў у Dota 2 у сьвеце[5].

У сакавіку 2017 року Аляксандар Дашкевіч падпісвае кантракт з махачкалінскім «Анжы», расейскім футбольным клюбам, што вырашыў адкрыць кібэрспартовы падразьдзел[6]. Аднак ужо праз два месяцы, ня здолеўшы знайсьці агульную мову з хаўрусьнікамі па камандзе, XBOCT пакідае клюб[7]. Улетку 2017 року Аляксандар Дашкевіч вяртаецца ў Natus Vincere ў якасьці трэнэра[8].

1 верасьня 2018 року Natus Vincere стварае цалкам новы склад каманды па Dota 2, які будуецца вакол расейскага гульца Акбара «SoNNeikO» Бутаева. Кіраўніцтва арґанізацыі і Аляксандар дашкевіч прыйшлі да паразуменьня, што XBOCT ня ўпісваецца ў новы склад і ён вырашае пакінуць пасаду трэнэра[9].

  1. ^ Новая украинская команда - Planet-X DotA Праверана 2019-02-07 г.
  2. ^ XBOCT — тренер Natus Vincere (рас.) Праверана 07.02.2019 г.
  3. ^ «кэры» (па-ангельску: carry) — гулец з высокім баявым патэнцыялам, вакол якога будуецца гульня каманды
  4. ^ Александр «ХВОСТ» Дашкевич взял перерыв в карьере игрока Dota 2 - Чемпионат. championat.com. Праверана 2018-7-20 г.
  5. ^ Самые популярные игроки в Dota 2 - Чемпионат. championat.com. Праверана 2018-7-20 г.
  6. ^ «Анжи» уходит в киберпространство. iz.ru. Праверана 2018-7-20 г.
  7. ^ XBOCT: «Я ни с кем не мог найти общий язык». cybersport.ru. Праверана 2018-7-20 г.
  8. ^ ХВОСТ, выступавший за "Кибер Анжи", стал тренером Na’ Vi. КИБЕРСПОРТ - DOTA 2. СПОРТ-ЭКСПРЕСС. sport-express.ru. Праверана 2018-7-20 г.
  9. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць. cybersport.ru. Праверана 29 ліпеня 2019 г.