Перайсьці да зьместу

Аляксандар Бардоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Бардоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 траўня 1946 (78 гадоў)[1]
Бялынкавічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць,Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, рацыяналізатар.
Жанр верш
Мова расейская мова
Значныя творы зборнікі вершаў «На крыжы тваіх рук», «Выспы часу» (2013)
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь

Аляксандар Міхайлавіч Бардоўскі (нар. 3 траўня 1946, Бялынкавічы, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць,Беларусь) — беларускі навуковец ды паэт. Кандыдат тэхнічных навук (2004)[2]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 1964 годзе скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу. У 1971 скончыў Джамбульскі тэхналягічны інстытут. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі, на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтаправодзе «Дружба», галоўным інжынерам нафтаправода «Дружба»[3].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раённай газеце «Сцяг камунізму». З’яўляўся аўтарам абласнога і рэспубліканскага друку: «Литературной газеты», «ЛІМа», часопіса «Нёман». [4].

Навуковыя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Живучесть линейной части нефтепровода : Учеб. пособие для вузов. Гомель : НПО ТРИБОФАТИКА, 2004. — 112 с (у суаўтарстве)
  • Методы поддержания и частичного восстановления прочностной надежности линейной части нефтепровода : автореф. дис…. канд. техн. наук: 01.02.06 / Бордовский Александр Михайлович ; Бел. гос. ун-т транспарта. — Гомель, 2004. — 20 с.
  • Прочностная надежность линейной части нефтепровода. — Гомель : Трибофатика, 2004—113. (у суаўтарстве)
  • Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы V международной научно-технической конференции / редколлегия: В. К. Липский (председатель). — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 299 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі)
  • Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы VI международной научно-технической конференции / [редколлегия: В. К. Липский (председатель) и др.. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 294 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі)
  • Методические рекомендации по расчету удерживающей способности боновых заграждений, предназначенных для улавливания и удержания слоя нефти на поверхности водотока / Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь, Учреждение образования «Полоцкий государственный университет»; [разработчики: В. К. Липский и др.]. — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 14 с (у суаўтарстве)

Літаратурна-мастацкія творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнік вершаў:

  • На крыжы тваіх рук : вершы. — Мн, 2006. — 175 с. Наклад 500 ас.
  • Выспы часу : вершы. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 99 с. Наклад 200 ас.

Часопісы:

  • «Палац». — 2013. — №1.
  • «Палац». — 2014. — №2.

Узнагароды й прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы й заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Афіцыйная біяграфія на сайце Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
  2. ^ Методы поддержания и частичного восстановления прочностной надежности линейной части нефтепровода : автореф. дис…. канд. техн. наук: 01.02.06 / Бордовский Александр Михайлович ; Бел. гос. ун-т транспарта. — Гомель, 2004. — 20 с.
  3. ^ Афіцыйная біяграфія на сайце Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
  4. ^ Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў
  5. ^ Афіцыйная біяграфія на сайце Саюзу пісьменьнікаў Беларусі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]