Перайсьці да зьместу

Альфонса VIII Кастыльскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альфонса VIII Кастыльскі
Альфонса VIII Высакародны
кароль Кастыліі
 
1158 — 1214
Папярэднік Санча III Кастыльскі
Наступнік Генрых I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 лістапада 1155, Сорыя
Памёр 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс
Нашчадкі Генрых I
Дынастыя Бургунская дынастыя
Жонка Элеанора Ангельская
Бацька Санча III Кастыльскі
Маці Блянка Наварская

Альфо́нса VIII Касты́льскі (па-гішпанску: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (па-гішпанску: Alfonso VIII el Noble; 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 году, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Блянкі Наварскай.

Нарадзіўся ў горадзе Сорыя тагачаснага каралеўства Леон (зараз Кастылія і Леон). Вялікую частку свайго валадараньня правёў у барацьбе з рознымі гішпанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Ангельшчыну, Францыю і Сьвятую Рымскую імпэрыю, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнэйскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папам на Леон і Партугалію. У канцы валадараньня яму атрымалася заключыць саюз зь іншымі васпанамі Гішпаніі і нанесьці мусульманам паразу пры Талёсе, якая канчаткова зламала іх магутнасьць у 1212 годзе.

  1. ^ а б Lundy D. R. Alfonso VIII, Rey de Castilla // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б Alfonso VIII. El de Las Navas // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  3. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.