Алесія Ора
| Алесія Ора | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзілася | 18 ліпеня 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 180 см[3] | |
| Пазыцыя | сувязная | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фэнэрбахчэ[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2017 | Клюб Італія[d] | |
| 2017—2020 | Уйба Буста-Арсыцыё[d] | |
| 2020—2025 | Вэра-Міляна Монца | |
| 2025— | Фэнэрбахчэ[d] | |
| Зборныя | ||
| 2013—2015 | Італія (да 18)[d] | |
| 2015— | Італія | |
Але́сія О́ра (па-італьянску: Alessia Orro; 18 ліпеня 1998 году) — італьянская валейбалістка турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Італіі. Выступае на пазыцыі сувязной.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запачаткавала кар’еру ў клюбе «Арыетэ» з Сардыніі, дзе спартоўка абараняла колеры як моладзевай каманды, гэтак і выступала за асноўны склад. Клюб тады спаборнічаў у трэцім дывізіёне італьянскага першынства. Спачатку мела амплюа цэнтральнай блякавальніцы, але потым перакваліфікавалася ў дыяганальную нападніцу[4]. У 2013 годзе была запрошаная ў каманду «Клюб Італія», якая была базавай дружынай для юніёрскай зборнай краіны. У гэтай камандзе пачала гуляць на пазыцыі сувязной ды ў 2015 годзе дэбютавала ў Сэрыі А1 нацыянальнага чэмпіянату.
Паміж 2017 і 2020 гадамі была гульчыхай клюбу «Ўнэт-Ямамай». У складзе каманды здабыла Кубак ЭКВ, а таксама ў 2020 годзе брала ўдзел у фінале Кубка Італіі, але ейны клюб атрымаў паразу зь лікам 3:0 ад клюбу «Імока». У 2020 годзе далучылася да складу клюбу «Про-Вікторыя» з Монцы, які пазьней быў пераназваны ў «Вэра-Міляна». У 2021 годзе з клюбам стала ўладальніцай Кубка ЭКВ, а самая спартоўка была прызнанай найлепшай гульчыхай турніру[5]. У 2025 годзе прыядналася да турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lega Pallavolo Serie A Femminile — 1987.
- ↑ https://www.coni.it/it/italia-team/olimpiadi/scheda_atleta/medagliato/992:.html
- ↑ CEV database (анг.)
- ↑ «Volley, Alessia Orro a 12 anni titolare in serie C con Oristano». La Nuova Sardegna.
- ↑ «Fantastic Alessia Orro adds second CEV Cup Trophy to her cabinet». CEV.
- ↑ «Yeni Transfer Alessia Orro: Fenerbahçe ile Her Şeyi Kazanmak İstiyorum». Haber.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на Volleybox.