Алесь Есакоў
Алесь Есакоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 сьнежня 1911 або 1911[1] |
Памёр | 13 чэрвеня 1985 або 1985[1] |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, крытык, тэатразнавец |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Алесь Есакоў (18 сьнежня 1911 в. Новікава Галіцкі раён, Кастрамская вобласьць — 13 чэрвеня 1985) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Працаваў на Менскай шчотачнай фабрыцы імя Н.К.Крупскай у 1928 годзе. Быў артыстам і загадчыкам літаратурнай часткі Тэатру рабочай моладзі. Вучыўся на рабфаку, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А.В.Луначарскага (1932-1935). Служыў у Чырвонай Арміі (1935-1936). З 1936 году — загадчык аддзелу мастацтва ў газэце «Літаратура і мастацтва», з 1938 году — дырэктар Рэспубліканскага тэатру юнага гледача, з 1940 г. — начальнік аддзелу тэатраў Упраўленьня па справах мастацтва пры СНК БССР[2].
Удзельнічаў як ваенны журналіст у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і ў савецка-фінляндзкай вайне. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі, потым у партызанскім атрадзе на Меншчыне. Быў паранены.
Пасьля вайны працаваў начальнікам Галоўрэперткому БССР (1944-1945), загадчыкам аддзелу ў газэце «Літаратура і мастацтва» (1945-1951), літкансультантам у СП БССР (1951-1960). У 1960-1974 гадах — навуковы сакратар Літаратурнага музэя Янкі Купалы. Сябра СП СССР з 1947 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1928 годзе. Адзін з аўтараў п’есы «Першы штандар» (1930, пастаўлена ў 1929). Выдаў манаграфічны нарыс «Уладзімер Крыловіч» (1956), нарысы «Калгасны хор сяла Азершчына» (з Б.Смольскім, 1953) і «Старэйшы самадзейны калектыў» (1958), манаграфію «Янка Купала і беларускі тэатар» (1972), брашуру «Янка Купала і беларускае мастацтва» (1972). У 1977 годзе выйшла кніга «Зерне да зерня: Абразкі з жыцьця Янкі Купалы».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны мэдалямі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Jesakoŭ, Ales‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Алесь Есакоў на электроннай энцыкляпэдыі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Нарадзіліся 18 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласьці
- Беларускія літаратары
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Удзельнікі савецкага ўварваньня ў Польшчу (1939)
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны