Перайсьці да зьместу

Алена Таірава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Таірава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася28 жніўня 1991(1991-08-28)
Памерла16 сакавіка 2010(2010-03-16) (18 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшахматыстка

Але́на Таі́рава (28 жніўня 1991 — 16 сакавіка 2010) — беларуская і расейская шахматыстка. Жаночы міжнародны гросмайстар (2005)[1], мужчынскі міжнародны майстар (2006).

Пачынала займацца шахамі ў Мазыры.[2] Пазьней пераехала ў Менск, дзе трэнавалася ў СДЮШАР-11 і дайшла да званьня кандыдата ў майстры. У 2001 годзе зрабілася чэмпіёнкай сьвету сярод дзяўчынак да 10 гадоў.

У 2002 годзе з прычыны фінансавых цяжкасьцяў[3] разам з маці, Вольгай Сьцепаноўскай, пераехала ў Разань, далей у Маскву. У 2005 годзе зноў выйграла чэмпіянат сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі, а ў наступным годзе зрабілася чэмпіёнкай Расеі сярод дзяўчын да 20 гадоў. Двухразовы срэбраны прызэр Супэрфіналу Чэмпіянату Расеі сярод жанчын (2006, 2007). У 2009 годзе перамагла ў Найвышэйшай Лізе Чэмпіянату Расеі сярод жанчын. Уваходзіла ў склад зборнай Расеі па шахах.

16 сакавіка 2010 году памерла па працяглай хваробе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]