Алексіс Ківі
Алексіс Ківі | |
Aleksis Kivi | |
Партрэт Алексіса Ківі (1873) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1834 Нурміярві, Вялікае княства Фінляндзкае |
Памёр | 31 сьнежня 1872 Туўсула, Вялікае княства Фінляндзкае |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт, навэліст |
Гады творчасьці | з 1864 |
Кірунак | рамантызм, рэалізм |
Мова | фінская |
Дэбют | «Кульлерва» |
Значныя творы | «Сямёра братоў» |
Прэміі | Прэмія Фінляндзкага літаратурнага таварыства |
aleksiskivi-kansalliskirjailija.fi |
Алексіс Ківі ( Aleksis Kivi ), сапраўднае імя Алексіс Стэнваль (10 кастрычніка 1834, Нурміярві, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1872, Туўсула, Расейская імпэрыя) — фінскі пісьменьнік, лічыцца адным з найпершых пачынальнікаў фінскай прозы і літаратуры, адным са стваральнікаў фінскай літаратурнай мовы. Самы вядомы твор пісьменьніка — адзін зь першых фінскамоўных раманаў «Сямёра братоў» (фін. Seitsemän veljestä).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алексіс Стэнваль нарадзіўся ў Нурміярві (тады ў складзе Расеі) ў сям’і краўца. У 1846 ён пайшоў у школу ў Хэльсынках, у 1859 быў прыняты ў Хэльсынскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру і зацікавіўся тэатрам. Першая ягоная п’еса, Kullervo, была заснаваная на трагічнай гісторыі з «Калевалы».
З 1863 року Ківі прысьвяціў сябе творчасьці. Ён склаў 12 п’есаў і зборнік паэзіі. 10 гадоў заняло стварэньне раману «Сямёра братоў». Літаратурныя крытыкі, асабліва выбітны Аўгуст Альквіст, адрынулі кнігу з-за ейнага «хамства» — у той час у модзе быў рамантызм — а таксама з-за таго, магчыма, што раман быў напісаны на паўднёва-заходнім дыялекце фінскае мовы, у той час як Альквіст болей упадабаў паўночна-ўсходнія. Фэнаманы таксама асудзілі ягонае апісаньне ня вельмі цнатлівага сялянскага жыцьця, якое так разыходзілася зь іхнім ідэалізаваным пунктам гледжаньня.
Прозьвішча Стэнваль (швэдз. Каменны мур) зьмяніў на фінскае Ківі (фін. Камень).
У 1865 Ківі атрымаў Дзяржаўную прэмію за камэдыю «Шаўцы Нумі» (фін. Nummisuutarit). Аднак з-за адмоўнага ў цэлым стаўленьня да ягоных твораў Алексіс Ківі стаў шмат піць. Ягоная асноўная заступніца Шарлёта Люнквіст перастала яго падтрымліваць пасьля 1860-х рокаў. Дадаліся фізычнае зьнясіленьне і прагрэсуючая шызафрэнія (меркавана выкліканая барэліёзам[1]), і Ківі сканаў у галечы ў 38-гадовым узросьце.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнікі Алексісу Ківі ўсталяваныя перад Нацыянальным тэатрам у Хельсынках, у Нурміярві, Туўсуле і Тампэрэ.
- Дзейнічае дом-музэй А. Ківі.
- У 1995—1996 фінскі кампазытар Эйнаюхані Раўтаваара напісаў опэру «Алексіс Ківі» пра ягонае жыцьцё і творы.
- У 2002 выйшаў на экраны фільм рэжысэра Яры Халанена «Жыцьцё Алексіса Ківі» (фін. Aleksis Kiven elämä).
- у гонар пісьменьніка названы астэроід.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алексіс Ківі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
фінская Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Памерлі 31 сьнежня
- Памерлі ў 1872 годзе
- Фінскія раманісты
- Фінскія драматургі
- Фінскамоўныя літаратары
- Фэнаманы
- Нарадзіліся ў Нурміярві
- Памерлі ў Туўсуле
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі
- Асобы, у гонар якіх названы астэроід
- Асобы на марках
- Дзяржаўныя сымбалі Фінляндыі