Перайсьці да зьместу

Алег Жукаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Жукаў
Дата нараджэньня 1 студзеня 1937(1937-01-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 кастрычніка 2024(2024-10-31) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак паэт, пясьняр
Сябра ў Беларускі саюз музычных дзеячоў[d] і Саюз пісьменьнікаў Беларусі
Узнагароды
Сайт olegz.by
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жукаў.

Але́г Уладзі́меравіч Жу́каў (1 студзеня 1937, Днепрапятроўск, Украінская ССР, СССР — 31 кастрычніка 2024, Менск, Беларусь) — беларускі паэт-пясьняр, музыка, кампазытар. Аўтар больш як трохсот песьняў для беларускіх і расейскіх выканаўцаў.

Бацьку рэпрэсавалі ў 1937 року.

Пачаў займацца музыкай у школе. Скончыў горны інстытут, займаўся выдавецкай справай і рэклямай.

Калі ў Данецк прыехаў на гастролі вакальна-інструмэнтальны ансамбаль Віктара Сінайскага, Алег Жукаў пайшоў да іх бас-гітарыстам і пераехаў у БССР. З 1967 року супрацоўнічаў зь Юрыем Антонавым. Разам зь ім граў таксама ў ансамблі акампанэмэнту «Тоніка» Беларускай дзяржаўнай філярмоніі для Віктара Вуячыча.

Пазьней працаваў у «Белдзяржпраекце», займаўся рэклямай, фатаграфіяй і выдавецкай справай.

Аўтар сцэнараў для тэле- і радыёперадачаў, двух фільмаў-канцэртаў для беларускай тэлевізіі. Выдаў дзесяць кружэлак, склаў гімны для музычных фэстаў «Славянскі базар», «Залаты шлягер», конкурсу «Тэлевяршыня».

Сябра Саюзу музычных дзеячоў Беларусі і Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2017).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]