Акупацыя Канстантынопалю
Акупа́цыя Канстантынопалю (па-турэцку: İstanbul'un İşgali) — акупацыя сталіцы Асманскае імпэрыі ангельскімі, францускімі і італьянскімі войскамі, якая праходзіла ў адпаведнасьці з Мудраскім замірэньнем, якое паклала канец удзелу асманаў у Першае сусьветнае вайне. Першыя францускія войскі ўвайшлі ў горад 12 лістапада 1918 году, на наступны дзень рушылі брытанскія войскі. Італьянскія войскі высадзіліся ў Галаце 7 лютага 1919 году[1].
Войскі хаўрасьнікаў акупіравалі зоны на базе падзелу Канстантынопалю (цяпер Стамбулу) і стварылі адмысловую вайсковую адміністрацыю на пачатку сьнежня 1918 году. Акупацыя мела два этапы, то бок пачатковая фаза ў адпаведнасьці з замірэньнем зьмянілася ў 1920 годзе больш фармальным разьмяшчэньне ў адпаведнасьці з Сэўрскай дамовай. У канчатковым рахунку Лязанская дамова, падпісаная 24 ліпеня 1923 году, прывяла да сканчэньня акупацыі. Апошнія войскі хаўрасьнікаў выйшлі з гораду 4 кастрычніка 1923 году, а першыя войскі ўраду Анкары, якім камандаваў Шукру Наілі-паша, цырыманіяльна ўвайшлі ў горад 6 кастрычніка 1923 году, што сёньня адзначаецца як Дзень вызваленьня Стамбулу[2].
У 1918 годзе горад упершыню быў захоплены з апошняга часу, які датаваўся 1453 годам, калі Асманская імпэрыя аблажыла і скарыла сталіцу Бізантыйскае імпэрыі. Нароўні з акупацыяй Сьмірны гэтая падзея выклікала стварэньне Турэцкага нацыянальнага руху, які прывёў да пачатку вайны за незалежнасьць Турэччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Missioni all'estero:1918 – 1923. In Turchia: da Costantinopoli all'Anatolia». Arma dei Carabinieri.
- ^ «6 Ekim İstanbul'un Kurtuluşu». Sözcü.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акупацыя Канстантынопалю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фатаздымкі часоў акупацыі. Levantine Heritage. (анг.)