Азіз Шавэршан
Азіз Шавэршан | |
Азіз Сяргеевіч Шавэршан | |
![]() | |
Род дзейнасьці | культурыст, трэнэр, інтэрнэт-знакамітасьць, мадель, стрыптызёр |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1989 |
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Дата сьмерці | 5 жніўня 2011 |
Месца сьмерці | Эствуд, Сыднэй, Аўстралія |
Прычына сьмерці | congenital heart disease[d] |
Грамадзянства | Расея Расея |
Альма-матэр | Марысцкі каледж Істўуду і Унівэрсытэт Заходняга Сыднэю |
Занятак | пэрсанальны трэнэр, стрыптызэр, ют’юбэр, мадэль і тэлепрадусар |
Азіз Сяргеевіч Шавэршан (па-расейску: Азиз Сергеевич Шавершян, 24 сакавіка 1989, Масква, СССР — 5 жніўня 2011, Эствуд, Сыднэй, Аўстралія), больш вядомы пад сваёй інтэрнэт-мянушкай Zyzz[1] — аўстралійская інтэрнэт-знакамітасьць[2], пэрсанальны трэнэр, мадэль і стрыптызэр, які стаў культам пасьля разьмяшчэньня некалькіх відэа пра сябе на YouTube, пачынаючы зь 2007 году. У канцы ліпеня 2011 быў пад вялікай агульнай увагай СМІ, калі Sydney Morning Herald апублікаваў навіну пра арышт яго старэйшага брата Саіда Шавэршана за незаконнае захоўваньне анабалічных стэроідаў. 5 жніўня 2011 году, у той час як Zyzz адпачываў у Бангкоку, Тайлянд, перанёс сардэчны прыступ і памёр ва ўзросьце 22 гадоў.[3]
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Азіз нарадзіўся ў Маскве, СССР.[4] У яго ёсьць старэйшы брат, Саід Шавэршан, які таксама вядомы пад мянушкай «Chestbrah».
У пачатку 1990-х гадоў Шавэршан і яго сям’я пераехала ў Аўстралію, дзе быў выхаваны ў Эствудзе, Новы Паўднёвы Ўэльс. Ён навучаўся ў каталіцкай сярэдняй школе. Да сваёй сьмерці ў жніўні 2011 году ён павінен быў скончыць Унівэрсытэт Заходняга Сыднэя са ступеньню ў галіне бізнэсу і камэрцыі.[5]