Перайсьці да зьместу

Аднаполыя саюзы на Мальце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Незарэгістраваныя сужыцельствы, грамадзянскія саюзы і шлюб паміж аднаполымі парамі маюць законную сілу на Мальце. Мальта дазволіла грамадзянскія саюзы — як для аднаполых, так і разнаполых параў — з 2014 г. Партнэры ў грамадзянскіх саюзах маюць тыя ж правы, адказнасьць і абавязкі, што і сужонкі. Аднаполыя шлюбы дазволены зь 1 верасьня 2017 г.

3 красавіка 2017 г. парлямэнт Мальты ўхваліў Закон аб сумесным пражываньні (2016) (па-мальтыйску: Att tal-2016, dwar il-Koabitazzjoni). Закон датычыць параў, якія пражылі разам больш за два гады. Ён дае сужыцелям дадатковыя правы, у т.л. у сфэры прыняцьця бацькоўскіх і мэдыцынскіх рашэньняў. Закон прызнае сужыцельства паміж двума людзьмі, незалежна ад іх полу.[1]

Грамадзянскі саюз

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад выбарамі 2008 г. Мальтыйскі рух за правы геяў накіраваў апытаньне ўсім асноўным палітычным партыям з запытам пра іх меркаваньне адносна легалізацыі аднаполых саюзаў. Ніводная партыя не падтрымала аднаполыя шлюбы, аднак усе яны падтрымалі легалізацыю аднаполых саюзаў у той ці іншай ступені. Кіроўная Нацыяналістычная партыя падтрымала пашырэньне пэўных правоў на аднаполыя сужыцельствы. Лейбарысцкая партыя падтрымала прызнаньне «аднаполых сем'яў і партнэрстваў», але невядома, у якой форме — незарэгістраваных сужыцельстваў або зарэгістраваных партнэрстваў. Партыя "Нацыянальная акцыя" падтрымала грамадзянскія партнэрствы, якія давалі б аднаполым парам правы сужонкаў, акрамя тых, што датычаць сацыяльнага забеспячэньня. Alternattiva Demokratika падтрымала грамадзянскія партнэрствы з правамі, ідэнтычнымі правам сужонкам у шлюбе.

Першая спроба заканадаўчага акрэсьленьня гармадзянскіх саюзаў, Закон аб грамадзянскіх партнэрствах і правах і абавязках сужыцеляў (2012), засталася праектам з-за распуску ўраду і парлямэнту ў сьнежні 2012 г.

Падчас выбарчай кампаніі 2013 г. Лейбарысцкая партыя абвясьціла пра намер вынесьці на разгляд заканадаўства, якое дазволіла б аднаполым парам ствараць грамадзянскія саюзы, калі яна будзе выбрана ва ўрад. 30 верасьня 2013 г. адбылося першае чытаньне законапраекту,[2] які меўся ўвесьці інстытут грамадзянскіх саюзаў (па-мальтыйску: unjoni ċivili) для аднаполых і разнаполых параў з правамі, ідэнтычнымі правам сужонкаў,[3] у т.л. права сумеснага ўсынаўленьня.[4] Нягледзячы на тое, што жыхары Мальты, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі, ужо мелі права ўсынаўляць паасобку, апанэнты закону сканцэнтравалі свае пярэчаньні на праве сумеснага ўсынаўленьня.[5] У калядным казаньні ў 2013 г. рыма-каталіцкі біскуп Мальты Чарльз Дж. Скіклуна асудзіў усынаўленьне аднаполымі парамі і сказаў, што гэтая пазыцыя была ўзгодненая з Папам Рымскім Францішкам.[6] Законапраект быў канчаткова ўхвалены парлямэнтам 14 красавіка 2014 г. За яго прыняцьце прагаласавалі 37 дэпутатаў, у т.л. усе сябры Лейбарысцкай партыі, супраць — 0. Усе дэпутаты ад апазыцыйнай Нацыяналістынай партыі ўстрымаліся.[7] Першы грамадзянскі саюз быў заключаны 13 чэрвеня 2014 г.[8] 20 чэрвеня 2014 г. Міністэрства ўнутраных справаў і нацыянальнай бясьпекі апублікавала палажэньні, у адпаведнасьці зь якімі краіна прызнае зарэгістраваныя ў іншых краінах аднаполыя саюзы, якія Міністэрства вызначыла аналягічнымі грамадзянскім саюзам Мальты.[9]

У першы год дзеяньня закона было зарэгістравана 47 аднаполых грамадзянскіх саюзаў.[10] Цягам наступных палутара гадоў, да лістапада 2016 г.,  лічба павялічылася да 153,[11] а да красавіка 2017 году колькасьць аднаполых грамадзянскіх саюзаў дасягнула 188.[12] Згодна з дадзенымі, агучанымі падчас абмеркаваньня законапраекту аб аднаполым шлюбе ў чэрвені 2017 г., каля 200 аднаполых грамадзянскіх саюзаў было зарэгістравана ў краіне на той момант.[13] У 2018 годзе, пасьля легалізацыі інстытуту аднаполага шлюбу, колькасьць новых грамадзянскіх саюзаў значна скарацілася: 3 новыя саюзы паміж аднаполымі парамі і 1 — паміж разнаполымі парамі, былі заключаны.[14]

Пасьля таго, як Лейбарысцкая партыя ўпэўнена перамагла на выбарах 3 чэрвеня 2017 г., лейбырсцкі прэм’ер-міністар Джозэф Маскат паведаміў, што ўрад мае намер правесьці закон аб аднаполых шлюбах у парлямэнце да канца лета.[15] Апазыцыйная Нацыяналістычная партыя пацьвердзіла намер прагаласаваць за першапачатковы законапраект і ўнесьці папраўкі на стадыі яго разгляду ў парлямэнцкіх камітэтах. Камітэт па разглядзе законапраектаў адхіліў усе папраўкі, прапанаваныя Нацыяналістычнай партыяй.[16][17][18] 12 ліпеня законапраект быў прыняты парлямэнтам у трэцім чытаньні. За яго прагаласавалі 66 дэпутатаў, 1 — супраць.[19][20][21] Закон аб параўках у Закон аб шлюбе ды іншыя законы (2017) (па-мальтыйску: Att tal-2017 li jemenda l-Att dwar iż-Żwieġ u Liġijiet oħrajn) набыў сілу 1 верасьня 2017 году [72] [73] [74] [75] Пары, якія знаходзяцца ў грамадзянскім саюзе, могуць канвэртаваць яго ў шлюб на працягу пяці гадоў з моманту ўступленьня закону ў сілу.[22]

Шлюб на круізных караблях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканская кампанія Celebrity Cruises, большасьць круізных ляйнэраў якой зарэгістраваныя на Мальце, абвясьціла 11 кастрычніка 2017 г., што ў выніку легалізацыі аднаполых шлюбаў на Мальце, шлюбы можна будзе заключаць на караблях кампаніі, калі яны знаходзяцца ў міжнародных водах.[23]

Апытаньне Эўрастату, праведзенае ў 2006 г., паказала, што 18% мальтыйцаў падтрымлівае легалізацыю аднаполых шлюбаў.[24]

Апытаньне студэнтаў вышэйшай адукацыі ў кастрычніку 2009 г. паказала, што 49% студэнтаў падтрымлівалі аднаполыя шлюбы, 35% былі супраць, а 16% — ня вызначыліся.[25] Апытаньне, праведзенае ў кастрычніку 2011 г., паказала, што 56,5% студэнтаў падтрымлівалі аднаполыя шлюбы.[26]

У чэрвені 2012 г. апытаньне газэты Malta Today выявіла вялікі разьбег паміж пакаленьнямі па пытаньні легалізацыі аднаполых шлюбаў: 23% старэйшых за 55 гадоў і 60% ва ўзросьце 18-35 гадоў выказаліся ў падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў. У цэлым, 41% насельніцтва выказаліся за аднаполыя шлюбы, 52% былі супраць.[27]

Апытаньне ў лістападзе 2013 г. паказала, што 69,9% падтрымалі заканадаўства аб грамадзянскіх саюзах, але толькі 24,7% падтрымалі права аднаполых параў на ўсынаўленьне.[28]

У 2015 г. Эўрабаромэтар выявіў, што 65% рэспандэнтаў з Мальты згодныя, што аднаполыя шлюбы павінны быць дазволены ва ўсёй Эўропе, 29% — супраць.[29]

Апытаньне ў красавіку 2016 г. з для газэты Malta Independent паказала, што 61% мальтыйскіх рэспандэнтаў выказаліся за легалізацыю аднаполых шлюбаў у краіне, 25% — супраць, 10,1% — «не хвалюе», а 3,7% — няўпэўненыя. Апытаньне выявіла вялікі ўзроставы разьбег: 91,7% 18-24-гадовых падтрымалі аднаполыя шлюбы, але толькі 42,5% старэйшых за 65 гадоў пагадзіліся з ім. 52,5% прыхільнікаў Нацыяналістычнай партыі і 70,1% прыхільнкаў лейбарыстаў падтрымалі аднаполыя шлюбы. Жанчыны больш прыхільна паставіліся да легалізацыі аднаполых шлюбаў (62,7%), чым мужчыны (59,7%).[30]

У 2019 г. Эўрабаромэтар выявіў, што 67% рэспандэнтаў з Мальты згодныя, што аднаполыя шлюбы павінны быць дазволены ва ўсёй Эўропе, 25% — супраць.[31]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Parliament of Malta Bill No. 178. Cohabitation Bill
  2. ^ Parliament meets today - Bill on Civil Unions tops agenda (анг.). Times Malta (30 September 2013).
  3. ^ Parliament of Malta Bill No. 20. Civil Unions Bill (анг.)
  4. ^ Parliament debates 'gay marriage' Bill Malta Independent
  5. ^ Same sex unions approved - Celebrations in Valletta - Opposition abstains because of adoptions (анг.). Time Malta (14 April 2014).
  6. ^ Gander, Kashmira (30 December 2013) Pope Francis 'shocked' by gay adoption says Bishop of Malta (анг.)
  7. ^ Same sex unions approved - Celebrations in Valletta - Opposition abstains because of adoptions (анг.). Times Malta (Same sex unions approved - Celebrations in Valletta - Opposition abstains because of adoptions).
  8. ^ First civil union registered on Friday (анг.). Malta Independent (17 June 2014).
  9. ^ Se jibdew jiġu rrikonoxxuti unjonijiet ċivili barranin (мальт.) Архіўная копія
  10. ^ A year from introduction of civil unions, 47 gay couples tie the knot in Malta and Gozo // The Malta Independent14 April 2015 г. Праверана 12 November 2017 г.
  11. ^ 153 same-sex couples have registered for civil unions in Malta. Gay TimesПраверана 12 November 2017 г. Архіўная копія ад 12 November 2017 г.
  12. ^ 188 same-sex couples entered a civil union since introduction of law // The Malta Independent8 November 2017 г. Праверана 12 November 2017 г.
  13. ^ 200 gay marriages since civil union legislation. Times of Malta. 26 June 2017
  14. ^ Civil unions fall out of fashion Times of Malta
  15. ^ PM Muscat commits himself to passing gay marriage law before summer The Malta Independent Праверана 29 September 2017 г. Архіўная копія ад 6 June 2017 г.
  16. ^ All Opposition amendments to marriage equality Bill turned down 6 July 2017 г. Праверана 7 July 2017 г.
  17. ^ Marriage Equality bill is more sophisticated than Irish equivalent - ministry expert 7 July 2017 г. Праверана 7 July 2017 г.
  18. ^ Gay marriage bill passes through committee stage, final vote on Wednesday 11 July 2017 г. Праверана 11 July 2017 г.
  19. ^ Malta legalises same-sex marriage, as parliament votes in favour of marriage equality bill 12 July 2017 г. Праверана 12 July 2017 г.
  20. ^ Malta 15th European country to legalise gay marriage, PN MP Edwin Vassallo votes against 12 July 2017 г. Праверана 12 July 2017 г.
  21. ^ Marriage Equality Act approved with Edwin Vassallo voting against 12 July 2017 г. Праверана 12 July 2017 г.
  22. ^ Civil marriage is open to same sex couples as from Friday Malta Independent
  23. ^ Celebrity Cruises can now perform same-sex weddings in international waters (анг.) October 11, 2017 г. Праверана October 12, 2017 г.
  24. ^ Eight EU Countries Back Same-Sex Marriage Праверана 13 July 2017 г. Архіўная копія ад 5 September 2008 г.
  25. ^ Half of University students agree with gay marriage - survey Праверана 13 July 2017 г.
  26. ^ Survey shows majority of University students back same-sex marriage Праверана 13 July 2017 г.
  27. ^ Heartening change in attitudes to put gay unions on political agenda // Malta Today5 June 2012 г.
  28. ^ MaltaToday survey - Majority favour ‘civil unions’ but not gay adoption Праверана 13 July 2017 г.
  29. ^ Special Eurobarometer 437
  30. ^ ISurvey: 61% ready to change gay civil union into marriage The Malta Independent
  31. ^ Eurobarometer on Discrimination 2019: The social acceptance of LGBTI people in the EU TNS. European Commission. Праверана 23 September 2019 г.