Аднадворцы
Аднадво́рцы — катэгорыя дзяржаўных сялян у Расейскай імпэрыі.
Утварылася з нашчадкаў служылых людзей, якія ў XVI-XVII стст. сяліліся на паўднёвых мяжах Расейскай цэнтралізаванай дзяржавы для яе абароны ад набегаў крымскіх і астраханскіх татараў. У сувязі зь перамяшчэньнем мяжы на поўдзень апынуліся ўнутры краіны. Да сяр. XIX ст. налічвалася каля 1,3 млн аднадворцаў, на пач. XX ст. пражывалі ў асноўным у Курскай, Тамбоўскай, Тульскай, Разанскай, а таксама інш. губэрнях.
На тэрыторыі Беларусі ў XIX ст. у стан аднадворцаў, паводле закону ад 19.10.1831 г., залічвалі шляхту, якая не прайшла зацьвярджэньня дваранскіх правоў. Аднадворцы плацілі штогадовы падатак і падлягалі рэкруцкай павіннасьці, большасьць зь іх ня мела сваёй зямлі.
У 1868 аднадворцы пераведзеныя ў сельскія і гарадзкія грамады і як асобная катэгорыя перасталі існаваць.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал
Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |