Перайсьці да зьместу

Адлегласьць (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Адлегласць»)
Адлегласьць
Альбом J:Морс
Выдадзены 20 лістапада 2007
Жанр Поп-рок
Працягласьць 42:10
Выдавец West Records
Храналёгія J:Морс
Босиком по мостовой (2006) Адлегласьць
(2007)
Аквамарин (2009)

Адлегласьць — першы беларускамоўны альбом гурта «J:Морс». Запісваўся цягам 2003—2007 гадоў на студыях «Бегемот», «Селах» ды «Меца-Фортэ».

Ідэя запісаць беларускамоўны альбом зьявілася ў калектыву ў 2004 годзе, пасьля зваротаў наконт гэтага гледачоў на канцэртах[1]. У верасьні 2007 году Ўладзімер Пугач запісаў песьню «Беларускае золата», а 17 кастрычніка выйшаў аднайменны інтэрнэт-сынгл[2]. Сярод 11 песьняў альбому 6 запісаў выдаваліся ўпершыню. Некаторыя зь іх спалучалі ў сабе сум з самаіроніяй (песьні «Беларускае золата», «Няпраўда» ды «Зорка Вэнэра»)[3]. У сувязі з выданьнем дыска 20 лістапада беларускае прадстаўніцтва амэрыканскага прадпрыемства «Эпл» выпусьціла 100 iPod-аў nano з гравіроўкай «Адлегласьці»[4]. Першае ж канцэртнае прадстаўленьне альбому адбылося 2 сьнежня ў «Вэст Ворлд Клабе» ў Менску[5]. 24 лютага 2008 году ў Берасьці «J:Морс» пасьпяхова распачаў свой канцэртны тур з альбомам па Беларусі[6]. Па выніках 2008 году ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку» продажы альбома «Адлегласьць» склалі каля 10’000 тысячаў кружэлак, што дазволіла яму стацца другім па прадавальнасьці[7]. Альбом таксама трапіў у дзясятку найбольш прадаваных выдавецтвам «West Records» у 2008 годзе[8]. Нягледзячы на посьпех «Адлегласьці», у студзені 2009 году гурт «J:Морс» пакінуў адзіны ягоны беларускамоўны ўдзельнік, гітарыст Раман Арлоў[9].

Песьні:

  1. «Беларускае золата»
  2. «Маё сонца» (пераклад Рамана Арлова з расейскай)
  3. «Няпраўда»
  4. «Жыві» (выдавалася ў ранейшым альбоме)
  5. «Вярба» (народная)
  6. «Глядзі» (пераклад Рамана Арлова з расейскай)
  7. «Зорка Вэнэра» (патрапіла ў «Прэм’ер Тузін 2008»)
  8. «Горад»
  9. «Так-цік-так» (выдавалася ў ранейшым альбоме; 8-ае месца ў «Прэм'ер Тузін 2005»)
  10. «Паветра» (выдавалася ў ранейшым альбоме)[10]
  11. «Адлегласьць»

Кароткамэтражны фільм «Адлегласьць: падарожжа па Беларусі» (14 хвілінаў 24 сэкунды):

« «Жыхары сталіцы (мы іх ня бачым, але здагадваемся, што гэта музыкі J:морс) сядаюць на аўто і чатыры разы імчаць зь Менску/Мінску на чатыры кірунку сьвету. І шторазу яны вандруюць на скрай Беларусі, здымаючы выбітныя, але малазнаёмыя нашаму грамадзтву, помнікі страсьвеччыны. Гэта пераважна культавыя пабудовы розных канфэсіяў, а дакладней тое, што ад іх засталося ў змаганьні зь віхурай часу. Рэзкія восеньскія фарбы. Аблокі, што шпарка лятуць у сьвінцовым небе. Несьціханы вецер. Пэйзажы, якія ўзрушваюць і схіляюць да роздуму. Глядач знаёміцца толькі з дванаццацьцю помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны. А іх, гэтых помнікаў, насамрэч амаль тысяча, і бальшыня зь іх месьціцца значна бліжэй да сталіцы. Трэба іх толькі заўважыць[3] »
  • Уладзімер Пугач — музыка (да 1, 4, 6, 7, 9 песьняў), словы (да 1-4, 6, 7, 9, 10 песьняў), ідэя й здымкі відэа.
  • Раман Арлоў — музыка (да 2, 3, 7, 8, 10, 11 песьняў), словы (да 3, 7-11 песьняў).
  • Алесь Зайцаў — зьвядзеньне й мастэрынг, акрамя зьвядзеньня 1, 5 песьняў.
  • А. Баброўка — зьвядзеньне (1, 5 песьні).
  • Зьміцер Бескаравайны — ідэя відэафільма «Адлегласьць: падарожжа па Беларусі» й кіраўніцтва здымкамі.
  • У. Казаноўскі — дызайн.
  • Ю. Федарэнка — фота.
  • А. Савіцкі — здымкі й мантаж відэафільма.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ «J:Морс» выпусьціў першы беларускі альбом(недаступная спасылка)// Наша Ніва. №43 (545), 22 лістапада 2007. Старонка 16.
  2. ^ «J:Морс» рыхтуе першы беларускамоўны альбом(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 17 кастрычніка 2007
  3. ^ а б Сяргей Балахонаў. J:Морс — Адлегласьць// Тузін Гітоў. 11 сьнежня 2007
  4. ^ J:морс стаў беларускамоўным// Тузін Гітоў. 21 лістапада 2007
  5. ^ Зрэшты, знаёмся: новы альбом J:Морс «Адлегласьць»(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 28 лістапада 2007
  6. ^ Сяргей Будкін. «J:Морс» натхняецца вясной// Тузін Гітоў. 25 лютага 2008
  7. ^ Сяргей Будкін. Дарафееву з Афанасьевай не купляюць(недаступная спасылка)// Радыё «Рацыя». 3 сакавіка 2009
  8. ^ West Records падвёў свае музычныя вынікі(недаступная спасылка)// Тузін Гітоў. 5 студзеня 2009
  9. ^ Арлоў пайшоў з «J:Морс»// Тузін Гітоў. 24 студзеня 2009
  10. ^ Беларускамоўны альбом «J:Морс» зьявіцца 20 лістапада(недаступная спасылка)// Сайт «Generation.by». 6 лістапада 2007