Перайсьці да зьместу

Адвакат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адвакат (Вялікабрытанія, XX ст.).

Адвака́т (лац. advocatus — ад advoco — запрашаю) — асоба, прафэсіяй якога зьяўляецца ажыцьцяўленьне праўнай дапамогі фізычным асобам (грамадзянам, асобам без грамадзянства) і юрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў у судзе. Адвакатура як прафэсія вядомая са старажытных часоў.

Упершыню адвакаты зьявіліся ў Старажытным Рыме. Як адзначаў расейскі праўнік і гісторык права польскага паходжаньня Яўгені Васькоўскі, «… першымі праўнікамі ў Рыме былі патраны. Яны ядналі дзьве прафэсіі: кансультантаў у праве і адвакатаў». Адвакатура рэспубліканскага пэрыяду Старажытнага Рыму была вольнай прафэсіяй і ніякай карпаратыўнай структуры ня мела. Карпарацыя прафэсійных абаронцаў у судзе сфармавалася ў Рыме ў часы Імпэрыі, то бо да нашай эры. Дакумэнтальна зафіксаваная калегія праўнікаў-абаронцаў фармавалася на аснове добра вядомых у пазьнейшыя часы прынцыпаў: патрабавалася быць занесеным у мартыкулы (афіцыйны сьпіс асобаў з пэўным узрознем прыбытку) і пасьпяхова здаць экзамэны па праву. Будова адвакатуры, якая склалася ў эпоху Імпэрыі, была клясычнай. Яна стала асновай для ўсіх наступных пераўтварэньняў адвакатуры, усутыч да найноўшага часу.

4 лютага 2022 году Міністэрства юстыцыі Беларусі паведаміла, што ў краіне налічвалася 1868 адвакатаў зь ліцэнзіяй. Сярод іх менш як палова займалася крымінальнай абаронай[1].

  1. ^ МГМ. Лаеўскі знайшоў лік адвакатаў, якія маюць ліцэнзію ў Беларусі // Тэлеканал «Белсат», 7 лютага 2022 г. Праверана 16 верасьня 2022 г.