Адам Ян Віктар Быхавец
Adam Jan Wiktor Bychowiec | |
герб «Магіла» | |
апэляцыйны судзьдзя | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 23 сьнежня 1796 |
Памёр | пасьля 1866 |
Род | Быхаўцы |
Бацькі | Юзэф Быхавец[d] Разалія зь Бісьпінгаў[d] |
Дзеці | Аляксандра Быхавец[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Быхавец.
Ада́м Ян Ві́ктар Бы́хавец гербу «Магіла» (па-польску: Adam Bychowiec; 23 сьнежня 1796 — ?) — шляхціч Ваўкавыскага павету, паўстанец 1863—1864 рокаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Юзэфа Быхаўца і Разаліі зь Бісьпінгаў. Быў юрыстам, практыку адбываў у Горадні[1], пасьля — судзьдзя ваўкавыскага апэляцыйнага суду[2].
У 1840 року валодаў маёнткам Адамкаў у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні, за 1,5 км ад Лыскава[1].
Браў удзел у Студзеньскім паўстаньні, арыштаваны ў 1863 і асуджаны да ссылкі. Меў прымусова прадаць частку ўладаньняў (Зэльзін і Юзэфполь). Царскі ўрад усталяваў скрайні тэрмін для продажу, пасьля якога маёнткі маглі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы — 10 сьнежня 1867[3]. Частку ўладаньняў разам з фальваркамі Лаўрыновічы і Юзэфполь на 2780 дзесяцін выкупілі Івановы; другой, на 426 дзесяцін (разам з фальваркам Цэрэбух), напрыканцы XIX стагодзьдзя валодаў Казімер Брант[4].
У 1866 жыў пад наглядам паліцыі ў месьце Нараўчат Пензенскай губэрні (цяпер вёска ў Пензенскай вобласьці Расеі).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў жанаты з дачкою ваўкавыскага межавага судзьдзі Яна Жулкоўскага. Мелі сына Зьдзіслава[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Witold Karpyza. Adamków // Ziemia Wołkowyska (пол.). — Lębork: 2007 Т. 3. — С. 43—46.
- ^ а б Анатоль Бензярук. Частка 6. Нашчадкі і прэтэндэнты // Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду / навуковы рэдактар У.А. Сенькавец. — Брэст: «Академия», 2006. — 130 с. — 200 ас. — ISBN 985-505-015-0
- ^ Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska (пол.). — Lębork: 2005 Т. 2. — С. 45—53.
- ^ Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568