Агустын Касада
| Агустын Касада | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 траўня 1996 (30 гадоў) | |
| Рост | 193 см[1] | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манпэлье | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2014—2015 | Уэска[d] | |
| 2015—2018 | Пальма-дэль-Рыё[d] | |
| 2018—2020 | Нава[d] | |
| 2020—2022 | Лягроньнё | |
| 2022—2023 | Мэльзунген | |
| 2023—2025 | Вэспрэм | |
| 2025— | Манпэлье | |
| Зборныя | ||
| 2021— | Гішпанія | |
Агусты́н Каса́да (па-гішпанску: Agustín Casado; нар. 21 траўня 1996 году) — гішпанскі гандбаліст францускага клюбу «Манпэлье» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Выступае на пазыцыі гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у клюбе «Ўэска», за які за пачатковы сэзон 2014—2015 гадоў закінуў 29 мячоў у 25 гульнях. У тым жа сэзоне дэбютаваў у эўрапейскіх турнірах, згуляўшы 22 лістапада 2014 году ў матчы супраць «Эскільстуны Гуіф». Пасьля далучыўся да каманды другога дывізіёну «Пальма-дэль-Рыё». У 2018 годзе накіраваўся ў іншы клюб другога дывізіёну «Нава». У новым клюбе адразу стаў чэмпіёнам другога дывізіёну, закінуўшы 161 мячоў у 30 матчах. Няблага вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, закінуўшы 80 мячоў у 19 гульнях, чым прыцягнуў увагу больш буйных клюбаў. У 2020 годзе далучыўся да «Лягроньнё», зь якім здабыў бронзавы мэдаль айчыннага першынства. У той сэзон закінуў ажно 166 мячоў у 34 матчах за каманду з правінцыі Ля-Рыёха. У наступны сэзон быў абраны найлепшым гульцом цэнтральным гульнёвым гішпанскай лігі[2].
Сэзон 2022—2023 гадоў мусіў пачаць у складзе беларускага клюбу БГК імя Мяшкова, які ў той час трэнаваў гішпанец Даніель Горда[3][4][5], аднак, у ліпені 2022 году гульца перахапіў нямецкі клюб «Мэльзунген», зь якім спартовец умовіўся на адзін год. У 2023 годзе далучыўся да вугорскага «Вэспрэма»[6]. У канцы 2024 году стала вядома, што гішпанец стане спартоўцам клюбу «Манпэлье».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://asobal.es/jugadores/agustin-casado-marcelo/91260181/
- ↑ «Presentamos el Equipo Ideal de la Liga Sacyr ASOBAL 2021/2022». ASOBAL.
- ↑ «MT Melsungen komplettiert Kaderplanungen mit zwei Rückraumspielern»(недаступная спасылка). Handballworld.
- ↑ «Агустин Касадо пополнит ряды БГК „Мешков Брест“». СпортНавины.
- ↑ «Трансферный слух. Разыгрывающий „Логроньо“ Агустин Касадо, подписавший контракт с "Брестом", может оказаться в „Веспреме“». Быстрый центр.
- ↑ «Zwei Olympiasieger, Europameister, EM-Zweiter: Telekom Veszprem präsentiert vier Neuzugänge für 2023». Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 21 траўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Гандбалісты клюбу «Манпэлье»
- Гандбалісты клюбу «Ўэска»
- Гандбалісты клюбу «Лягроньнё»
- Гандбалісты клюбу «Мэльзунген»
- Гандбалісты клюбу «Вэспрэм»
- Гандбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія гандбалісты
- Гішпанскія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году