Агнеш
Выгляд
| Агнеш | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | возера Заляшна |
| Вусьце | возера Езярышча |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 13 км |
| Плошча басэйну | 48 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,6 ‰ |
Агне́ш, Агнеж — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 13 км. Плошча водазабору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6‰.
Выцякае з возера Заляшна, працякае па Лучоскай нізіне. Упадае ў возера Езярышча на паўднёвым усходзе. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку да вёскі Горкі (4,6 км) і ў нізкай плыні (на 4,1 км угару ад вусьця)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 31
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 31