Перайсьці да зьместу

Агнастычны атэізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доля атэістаў і агностыкаў ў розных краінах. Значэньня для Кітая, Кубы, Паўночнае Карэі й Віетнама могуць быць менш дакладныя, паколькі аб гэтых краінах маецца параўнальна мала інфармацыі

Агнасты́чны атэі́зм, таксама атэісты́чны агнастыцы́зм — філязофская пазыцыя, якая ахоплівае як атэізм, так і агнастыцызм. Атэісты агностыкі зьяўляюцца атэістамм, таму што яны не вераць у існаваньне якога-небудзь бажаства, і зьяўляюцца агностыкамі, таму што яны сьцьвярджаюць, што існаваньне боскае сутнасьці альбо непазнавальна ў прынцыпе, альбо ў цяперашні час невядома.

Агнастычныя атэісты могуць быць супрацьпастаўленыя агнастычным тэістам, якія вераць, што адно бажаство (ці некалькі бажаств) існуе, але не сьцьвярджаюць, што ведаюць гэта[1][2][3].

Людзі, якія лічаць сябе агнастычнымі атэістамі, могуць абгрунтоўваць сваю пазыцыю, спасылаючыся на эпістэмалёгію або брытву Акама.

Нерэлігійнае насельніцтва паводле краін, 2010[4]

Адно з самых раньніх азначэньняў агностычнага атэізму належыць тэолягу й філёзафу Робэрту Флінту ў яго кроўлаўскай лекцыі 1887—1888 гадоў (апублікавана ў 1903 годзе пад назвай «Агнастыцызм»)[5].

«Атэіст, аднак, можа быць, і нярэдка зьяўляецца агностыкам. Існуе агнастычны атэізм або атэістычны агнастыцызм, і спалучэньне атэізму з агнастыцызмам, якое можа быць названа так, не зьяўляецца рэдкасьцю…» «…Калі чалавек ня змог знайсьці ніводнай важкай прычыны для веры ў тое, што Бог ёсьць, то цалкам натуральна й рацыянальна, што ён не павінен верыць у тое, што Бог ёсьць; і калі гэта так, то ён атэіст… калі ён пойдзе далей, і пасьля дасьледаваньня прыроды й сфэры ахопу Бога чалавечым веданьнем, якое сканчаецца высновай аб тым, што існаваньне Бога немагчыма даказаць, перастае верыць у Бога на той падставе, што ён ня можа ведаць, што Бог існуе, ён агностык, а таксама атэіст — агностык-атэіст — атэіст, таму што агностык… такім чынам, хоць памылкова атаясамліваць агнастыцызм і атэізм, гэтак жа памылкова падзяляць іх так, як калі б адно выключала іншае…»

У 1885 годзе Робэрт Дж. Інґерсол, вядомы ў народзе як «вялікі агностык», патлумачыў свой параўнальны погляд на агнастыцызм і атэізм наступным чынам[6]:

«Агностык — гэта атэіст. Атэіст — гэта агностык. Агностык кажа: „Я ня ведаю, але я не веру, што Бог існуе“. Атэіст кажа тое ж самае.»

Эпістэмалягічныя аргумэнты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эпістэмалягічны, або агнастычны, атэізм сьцьвярджае, што людзі ня могуць спазнаць Бога або вызначыць ягонае існаваньне. Асновай эпістэмалягічнага атэізму зьяўляецца агнастыцызм, які прымае розныя формы. У філязофіі іманентнасьці боскасьць неаддзельная ад самога сьвету, уключаючы розум чалавека, і сьвядомасьць кожнага чалавека замкнёна на прадмеце. Згодна з гэтай формай агнастыцызму, гэта абмежаваньне ў пэрспэктыве перашкаджае любой абʼектыўнай выснове: ад веры ў бога да сьцьвярджэньняў аб яго існаваньні.

Рацыяналістычны агнастыцызм Канта й эпохі Асьветніцтва прымае толькі веды, атрыманыя з дапамогай чалавечай рацыянальнасьці; гэтая форма атэізму сьцьвярджае, што багі ў прынцыпе неадметныя й, такім чынам, пра іх існаваньне ня можа быць вядома. Скептыцызм, заснаваны на ідэях Юма, сьцьвярджае, што пэўнасьць у чым-небудзь немагчымая, таму аніхто ніколі ня можа ведаць напэўна, існуе бог ці не. Юм, аднак, лічыў, што такія неназіраемыя мэтафізычныя канцэпцыі варта адкідваць як «сафістыку й ілюзію». Аднясеньне агнастыцызму да атэізму аспрэчваецца; яго таксама можна разглядаць як незалежны, базавы сьветапогляд.

Іншыя аргумэнты на карысьць атэізму, якія можна клясыфікаваць як эпістэмалягічныя або анталягічныя, уключаючы лягічны пазытывізм і ігнастыцызм, сьцьвярджаюць бессэнсоўнасьць або незразумеласьць асноўных тэрмінаў, такіх як «Бог», і такіх сьцьвярджэньняў, як «Бог Усемагутны». Тэалягічны некагнітывізм сьцьвярджае, што сьцьвярджэньне «Бог існуе» не выказвае прапазыцыю, а зьяўляецца бессэнсоўным альбо кагнітыўна бессэнсоўным. Выказваліся дваякія меркаваньні адносна таго, ці можна аднесьці такіх людзей да той ці іншай форме атэізму або агнастыцызму. Філёзафы А. Дж. Аер і Тэадор М. Дрэндж адхіляюць абедзьве катэгорыі, заяўляючы, што абодва лагеры прымаюць сьцьвярджэньне «Бог існуе» як прапазыцыю; замест гэтага яны адносяць некагнітывізм да ўласнае катэгорыі[7][8].

Бэртран Расэл выкарыстоўвае ў якасьці прыкладу нябесны імбрычак. Ён сьцьвярджаў, што, хоць нельга ведаць, што імбрычак не існуе, большасьць людзей у яго не верыць.

Вядомы біёляг-атэіст Рычард Докінз аналягічна сьцьвярджаў[9]:

Я агностык у той жа меры, у якой я агностык у пытаньні існаваньня вей у закутку саду.

  1. ^  Harrison, Alexander James The Ascent of Faith: or, the Grounds of Certainty in Science and Religion. — London: Hodder and Stroughton, 1894. — P. 21. (анг.)
  2. ^  Smith, George H Atheism: The Case Against God. — 1979. — P. 10–11. — ISBN 9780879751241 (анг.)
  3. ^  Barker, Dan Godless: How an Evangelical Preacher Became One of America's Leading Atheists. — New York: Ulysses Press, 2008. — P. 96. — ISBN 9781569756775 (анг.)
  4. ^ Religious Composition by Country, 2010-2050 (анг.)
  5. ^  Flint, Robert Agnosticism: The Croall Lecture for 1887–88. — William Blackwood and Sons, 1903. — P. 49–51. (анг.)
  6. ^  Jacoby, Susan The Great Agnostic. — Yale University Press. — P. 17. — ISBN 978-0-300-13725-5 (анг.)
  7. ^ Drange, Theodore M. (1998). «Atheism, Agnosticism, Noncognitivism». Internet Infidels, Secular Web Library. Retrieved 2007-APR-07. (анг.)
  8. ^ Ayer, A. J. (1946). Language, Truth and Logic. Dover. pp. 115—116. In a footnote, Ayer attributes this view to «Professor H. H. Price». (анг.)
  9. ^ The God Delusion «…I am an agnostic only to the extent that I am agnostic about fairies at the bottom of the garden.» — Рычард Докінз (анг.)