Аб’яднаны сьпіс
| Аб’яднаны сьпіс | |
| Дата заснаваньня | 2022 |
|---|---|
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | рэгіяналізм[d] і зялёны кансэрватыўзм[d] |
| Афіцыйны сайт | apvienotaissaraksts.lv (лат.) |
Аб’яднаны сьпіс (па-латыску: Apvienotais saraksts) — цэнтралісцкі[1] і рэгіяналісцкі[2] палітычны альянс у Латвіі, створаны дзеля ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах 2022 году. Сьпіс складаецца з Латвійскай зялёнай партыі (ЛЗП), Латвійскай асацыяцыі рэгіёнаў (ЛАР), Ліепайскай партыі (ЛП), а таксама Аб’яднанага сьпісу Латвіі на чале зь ліепайскім будаўніком Улдысам Піленсам[3]. Аб’яднаньне было закладзенае 1 ліпеня 2022 году. Пазьней лідэры ЛАР і ЛЗП Эдвардс Сьмілценс і Эдгарс Таварс сталі сустаршынямі рады аб’яднаньня, а прадстаўнік альянсу Улдыс Піленс быў абраны кандыдатам прэм’ер-міністра[4]. Адным з каталізатараў зьяўленьня Аб’яднанага сьпісу была адмова ЛЗП і ЛП працаваць з сваімі былымі партнэрамі Зьвязам зялёных і сялянаў, калі яны прасоўвалі асуджанага алігарха Айварса Лэмбэргса у якасьці кандыдата ў прэм’ер-міністра[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Latvia’s election confirms decisive win for pro-Western over pro-Moscow parties». Euronews.
- ↑ «Vēlēšanas 2022: kādus mērķus izvirzījuši “Apvienotais saraksts” un “Progresīvie”». TV3.
- ↑ «Task of LRA, LZP and Liepāja Party is to change Latvia’s status as weakest link of Baltic chain — Pīlēns»(недаступная спасылка). LETA.
- ↑ «Oficiāli reģistrēta partiju apvienība "Apvienotais saraksts"». NRA.
- ↑ «What are the most likely Latvian coalition models?». LSM.