Абхаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Абхаская АССР абх. Аҧснытәи Автономтә Советтә Социалисттә Республика | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Апролетарцәа атәылақуа ӡегьы рҿы иҟоу, шәҽеидышәкыл! Бедняуі ўсіх краінаў, яднайцеся! | |||||
Афіцыйная мова | расейская грузінская абхаская | ||||
Сталіца | Сухумі | ||||
Найбуйнейшы горад | Сухумі | ||||
Плошча • агульная |
8600 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1989) |
532 000 | ||||
Валюта | Савецкі рубель |
Абхаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ААССР, Абхаская ССР, або Абхазія[a], абх. Аҧснытәи Автономтә Советтә Социалисттә Республика) — самапраўная рэспубліка на поўдні СССР, на паўночным-захадзе Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. З паўднёвага-ўсходу на паўночны-захад амывалася Чорным морам. Плошча ААССР 8,6 тыс. км².
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 526 000 чал., зь іх мяшчан 48%. Абхазаў ААССР было 83 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі грузіны (іх было 213 000 чал.), расейцы, армяне і інш.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абхазская АССР ня мела абласьцей. Яна дзялілася на 5 раёнаў.
ААССР мела 6 местаў, 4 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
Сталіца Абхаскае АССР — Сухумі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абхаская АССР амывалася Чорным морам. Была разьмешчаная на схіле Вялікага Каўказу і на Калхідзкі падоле. Надвор’е ў Абхаскае АССР было гарачае і марское[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня на памор’і 4—7 Ц, у гарах ад 2 да —2 Ц, ліпеня адпаведна 22—24 Ц і 16—18 Ц. Ападкаў ад 1 300 да 2 400 мм у год.
Асноўныя рэкі — Кадоры, Бзыбь. Возера: Рыца.
Лясы займалі 55% зямель Абхаскае АССР. На памор’і расла трапічная расьліннасьць. Запаведнікі: Рыцынскі, Піцунда-Мюсэрскі.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 6 ст. да н. э. на землях Абхаскае АССР было Калхідзкае царства. У канцы 1 ст. н. э. былі княствы абазгаў, апсілаў і інш. У 8 ст. ўзьнікла Абхаская народнасьць. У 8 ст. ўзьнікла Абхаскае царства (з 975 г. — злучанае з Грузіяю). У другое палове 13 ст. заваяванае манголамі. У 16 ст. землі Абхаскае АССР стала часкаю Асманскае дзяржавы. У 17 ст. існавала Абхаскае царства ў складзе Асманскае дзяржавы. У 1810 годзе землі Абхаскае АССР сталі часткаю Расеі. З 1864 году землі Абхаскае АССР у складзе Расеі пад назваю Сухумская акруга. У ліпені 1866 году адбылося паўстаньне. Колькасьць удзельнікаў была каля 20 000 чалавек. Расейскае войска разагналі паўстанцаў. У 1917—1921 землі Абхаскае АССР былі ў складзе Грузіі. 4 сакавіка 1921 году створаная Абхаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. З 16 сьнежня 1921 Абхаская ССР — у складзе Грузінскае ССР, з 1931 году Абхазія на правах Аўтаномнае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі.
З 1990 году Абхазія стала незалежнаю дзяржаваю. 25 жніўня 1990 года Абхазія была агалошаная незалежнаю Абхаскаю Савецкаю Сацыялістычнаю Рэспублікай[1], што пярэчыла Канстытуцыі СССР.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абхаская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:
- Леніна (1935)
- Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
- Дружбы народаў (1972)
Кампартыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Абхаскае АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы абхаская, а была часткаю 'Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад уладаю бальшавікоў Абхаская АССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:
- харчовасмакавая прамысловасьць
- чайная
- тытунёвая
- вінаробчая
- кансэрвовая
- лёгкая прамысловасьць
- абутковая
- гарбарная
- выраб баваўняных тканінаў
- дзераваапрацоўка
- машынабудаўніцтва
- выраб будаўнічых матэрыялаў
- здабыча каменнага вугалю
Найвялікшыя электрастанцыі — Ткварчэльская ГРЭС, Сухумская ГЭС.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:
- чай
- цытрусавыя
- тытунь
- алеі.
Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.
Адпачынак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былі курорты: Гагра, Піцунда, Новы Афон, Гудаўта.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абхаская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Тбілісі ў Наварасійск.
Галоўная марская прыстань — Сухумі.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Декларация о государственном суверенитете Абхазской Советской Социалистической Республики Праверана 2013-05-20 г. Архіўная копія ад 2017-12-22 г.