Перайсьці да зьместу

Абукірская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

31°18′ пн. ш. 30°10′ у. д.HGЯO

Абукірская затока
Краіны вадазбору

Абу-Кір (па-арабску: أبو قير) — затока Міжземнага мора ў Эгіпце паблізу Нілу, якая месьціцца недалёка ад Александрыі. Старажытныя гарады Канаб, Тоніс-Гэракліён і Мэнаўтыс ляжаць пахаваныя пад водамі затоцы. У 1798 годзе ў затоцы адбылася Абукірская марская бітва паміж флётамі Францыі і Ангельшчыны, апошні зь якіх ачольваў Гарацыё Нэльсан. У 1970-я ў затоцы было выяўленае радовішча прыроднага газу.