Абмеркаваньне шаблёну:Адміністрацыйная адзінка
Не магу прыбраць лініі, што налазяць на гэты шаблён, калі ў самым пачатку артыкула зьмешчана выява, - прыклад вось тут: Закарпацкая вобласьць. Здаецца, усё пераспрабаваў... !SOS!
+ лініі "вылазяць" у Інтэрнэт-Эксплорэры.
- Глюк выкліканы выявай пра цэнтар Эўропы ў гэтым канкрэтным артыкуле. Варта пагуляцца і перамясьціць гэты малюнак у іншы абзац, магчыма, дапісаўшы яго. Магічным чынам лініі зьнікаюць. --zedlik 00:46, 20 траўня 2008 (UTC)
- Выяву падабраў, але ўсё ж такі ІМХО падобных глюкаў тут, у Вікіпэдыі, не павінна быць: ня кожны стане марнаваць час на выпраўленьніе гэтага - хутчэй кіне пісаць артыкул... --Rulezz 16:06, 20 траўня 2008 (UTC)
- Так, але ад крывой падтрымкі эксплорэрам CSS(2) нікуды ня зьбегчы. Можна паглядзець, але цалкам рэальна, што і ў ангельскай вікі вылезе такая ж фігня. --zedlik 17:44, 20 траўня 2008 (UTC)
Выроўніваньне загалоўкаў
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную для загалоўкаў, блёкі якіх складаюцца зь некалькіх радкоў (нацыянальны склад, буйныя гарады) зрабіць выроўніваньне па першым самым верхнім радку зьместу блёку. На мой густ, так будзе глядзецца лепей. —zedlik 00:57, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Так, думаю будзе лепш. Я як раз займаюся трохі гэтым і зьвязнымі шаблёнамі, таму выпраўлю, калі ні ў каго няма заўваг. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 16:41, 18 сакавіка 2009 (UTC)
Загаловак шаблёну
[рэдагаваць крыніцу]Загаловак для карткі, якая адлюстроўваецца гэтым шаблёнам, стаіць «Адміністрацыйная адзінка». На мой погляд ён не зусім пасуе, таму што, напрыклад, вобласьці, раёны, саветы Беларусі — гэта «адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі», дый тое ж тычыцца мусіць усіх, ці амаль усіх, іншых краін. Думаю лепш ці зьмяніць на адпаведны загаловак, ці ўвогуле прыбраць яго адтуль. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 16:46, 18 сакавіка 2009 (UTC)
- Думаю лепш прыбраць. --Ліцьвін 17:04, 18 сакавіка 2009 (UTC)
- Мяркую, што АІ і А-ТІ паняткі сынанімічныя — да прыкладу, у расейскай Вікіпэдыі: 1. --Казімер Ляхновіч 01:56, 20 сакавіка 2009 (UTC)
- Панятак «адміністрацыйная адзінка» — не дакладны як з пункту гледжаньня сэнсу (адлюстроўвае толькі адзін бок адносінаў — адносінаў падпарадкаваньня, і абмінае тэрытарыяльны бок адносінаў), так і з пункту гледжаньня закону. Пры абмеркаваньнях, у назвах шаблёнаў, мы можам сабе дазваляць гэтую недакладнасьць, таму што гэта ўнутраная інфармацыя і ўсё разумеюць аб чым гаворка. Але ў тэксьце артыкулаў мы гэтага сабе дазваляць не можам, прынамсі павінны імкнуцца да поўнай дакладнасьці. Хіба не? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:08, 20 сакавіка 2009 (UTC)
- Што ж, даволі пераканаўча. У сваё апраўданьне скажу толькі, што калі ствараў шаблён, то арыентаваўся на варыятыўнасьць у расейскай вікі. Цяпер шмат чаго давядзецца выпраўляць у артыкулах... У самім шаблёне можна альбо дапісаць "-тэрытарыяльная" (здаецца, надпіс зьмяшчаецца ў адзін радок), альбо прыбраць - калі будзе прыгожа... --Казімер Ляхновіч 14:49, 20 сакавіка 2009 (UTC)
- Панятак «адміністрацыйная адзінка» — не дакладны як з пункту гледжаньня сэнсу (адлюстроўвае толькі адзін бок адносінаў — адносінаў падпарадкаваньня, і абмінае тэрытарыяльны бок адносінаў), так і з пункту гледжаньня закону. Пры абмеркаваньнях, у назвах шаблёнаў, мы можам сабе дазваляць гэтую недакладнасьць, таму што гэта ўнутраная інфармацыя і ўсё разумеюць аб чым гаворка. Але ў тэксьце артыкулаў мы гэтага сабе дазваляць не можам, прынамсі павінны імкнуцца да поўнай дакладнасьці. Хіба не? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:08, 20 сакавіка 2009 (UTC)
Назва на наркамаўцы
[рэдагаваць крыніцу]Ці патрэбны парамэтар |Афіцыйная назва (на наркамаўцы)
? Можа яго пакуль схаваць/неадлюстроўваць у шаблёне? —zedlik 11:08, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Былыя адміністрацыйныя адзінкі
[рэдагаваць крыніцу]А можа дадаць парамэтар «дата скасаваньня» ці «дата зьнікненьня» для былых адміністрацыйных адзінак кшталту гміны Пружана? —Renessaince 14:25, 22 чэрвеня 2011 (EEST)
- Дадаў парамэтар
ДатаСкасаваньня
. —zedlik 02:52, 1 ліпеня 2011 (EEST)- Дзякуй, выдатна. —Renessaince 09:17, 1 ліпеня 2011 (EEST)
Месца сярод...
[рэдагаваць крыніцу]Пытаньне наконт парамэтраў «Месца» (плошча/насельніцтва). Наконт адзінак верхняга ўзроўню (вобласьці) ўсё зразумела, а вось наконт далейшых узроўняў, напрыклад раёнаў. Ці патрэбна іх запаўняць і калі патрэбна, то гэта павінна быць месца ў межах краіны, ці той адзінкі, якая непасрэдна яе ўключае (вобласьць у нашым выпадку)? Глядзеў прыклады ў іншых разьдзелах, дык быццам для адзінак ніжэйшых узроўняў гэтыя парамэтры не запаўняюцца.
- Ня бачу асаблівага сэнсу ў гэтым. Ёсьць Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтва і Сьпіс раёнаў Беларусі паводле плошчы для гэтага. — Wizardist г +у 20:59, 20 кастрычніка 2012 (FET)