Перайсьці да зьместу

Гміна Пружаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гміна Пружана»)
Пружана
Gmina Prużana
Агульныя зьвесткі
Краіна
Ваяводзтва Палескае
Павет Пружанскі
Статус Гміна
места Пружана
Дата ўтварэньня 22 студзеня 1926
Дата скасаваньня 1939[1]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Марка адміністрацыйнай аплаты гміны Пружана

Гмі́на Пружа́на (па-польску: Gmina Prużana) — вясковая гміна ў Палескім ваяводзтве Другой Рэчы Паспалітай. Сядзібай гміны была Пружана, якая ўтварала асобную мескую гміну[2].

Гміна была ўтвораная 22 студзеня 1926 року ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва з шасьці тэрыторыяў скасаваных гмінаў Дабучын, Шані, Мікіцічы і Носкі, а таксама з часткі гміны Лінова[3].

1 красавіка 1932 року ў склад гміны ўключаная частка скасаванай гміны Лінова, замест гэтага частка гміны Пружана была далучаная да гмінаў Малеч і Руднікі[4]. 18 красавіка 1934 року частка маёнтку Губэрня і фальварку Аўгыстанаўка ўвайшлі ў склад места Пружана[5].

Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны тэрыторыя гміны ў складзе Савецкага Саюзу.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя не кіравалася ўрадам Польшчы; пасьля Другой сусьветнай вайны гміна апынулася па-за межамі Польшчы.
  2. ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. ^ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  4. ^ Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109
  5. ^ Dz. U. z 1934 r. Nr 33, poz. 306