Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Крытэры абраных артыкулаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Графіка на беларускай мове[рэдагаваць крыніцу]

Паводле абмеркаваньня артыкула Мяцеж Глінскіх прапаную дадаць у крытэры абраных пункт «Графіка на беларускай мове: графічныя матэрыялы да артыкула (мапы, схемы і да т. п.) мусяць быць на беларускай мове». Калі ж такая ўмова не выконваецца, артыкул можа быць намінаваны на добрыя. --Red_Winged_Duck 13:37, 20 траўня 2013 (FET)

Супраць. Ідэя кепская і надзвычай шкодная. Аргумэнты:
  • 1) Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы · Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» · Летува · Стакгольм · Траецкае прадмесьце · Галакост у Эстоніі · Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне · Грунвальдзкая бітва — адразу восем артыкулаў, у тым ліку і вельмі якасныя з выдатна раскрытаю тэмаю, аўтаматычна паводле Вашай лёгіцы страчваюць статус абраных, бо ўтрымліваюць непажаданыя мапы-схемы.
  • 2) Зноў жа паводле вашай лёгіцы з тых артыкулаў трэба выкінуць пару выяў і яны зноў адпавядаюць фармальным крытэрам абраных, хоць і страцілі ў інфарматыўнасьці, гэта прывядзе да штучнага абмежаваньня выкарыстаньня выяў у артыкулах, што пртэтэндуюць на статус асабліва якасных.
  • 3) А як быць з гістарычнымі мапамі? : , , Файл:Minsk 1790.jpg, і г.д.
  • 4) А як быць з артыкуламі пра краіны з мапамі кшталту такіх ці такіх вось джыфак
  • 5) Чаму Вы думаеце, што кожны ўдзельнік дастаткова добра валодае графічнымі рэдактарамі для таго, каб ствараць свае карты?У гэтым разьдзеле яўна ня час для такіх радыкальных крытэраў (ці ёсьць увогуле хоць у адным Вікі-разьдзеле такія патрабаваньні?).--Mr. Sрock (гутаркі) 17:59, 20 траўня 2013 (FET)
Супраць. Няма ў беларускамоўнай прасторы належнай колькасьці вольна даступных мапаў і людзей, якія б іх стваралі. — Wizardist г 18:07, 20 траўня 2013 (FET)
Супраць Такога крытэру няма, мабыць, ні ў адно зь вікіпэдыяў. Такімі крытэрамі й прагай да бюракратызму можна канчаткова забіць гэтую вікі, наведвальнасьць у якой і так вельмі нізкая. Liashko (гутаркі) 18:21, 20 траўня 2013 (FET)

Спасылкі на крыніцы інфармацыі[рэдагаваць крыніцу]

Здаецца гэта відавочны пунтк для абраных артыкулаў, але яго чамусьці няма ў пераліку крытэраў абраных. Дадаем? --Mr. Sрock (гутаркі) 12:37, 30 лістапада 2013 (FET)