Абмеркаваньне:Шахматы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пры рэдагаваньні замяніў дзіўнае асьлі, на калі, бо не знайшоў такога ў аніводным слоўніку. Калі ёсьць важкія падставы на ўжываньне, то вярну назад, бо не зусім і не адразу зразумела, пра што ідзе размова. --zedlik 22:10, 12 жніўня 2008 (UTC)

Хм, а ў слоўніку Насовіча хіба няма? Я зараз крыніцу не магу працытаваць, але маё ўжываньне асьлі ў якасьці аналягу if (у адрозьненьне ад калі - when) грунтуецца на цьвёрдай упэўненасьці ў тым, што гэта магло б скасаваць неадназначнасьць у гэтых двух панятках. --Taravyvan Adijene 11:44, 13 жніўня 2008 (UTC)
На жаль, у мяне няма слоўніка Насовіча, таму тут ні пацьвердзіць, ні абвергнуць не магу. Я глядзеў у іншых слоўніках, у тым ліку ва ўсіх, што ёсьць на slounik.org, у іх няма, у правапісе няма, у гугле па запыце асьлі -Taravyvan Adijene — 9 вынікаў, пасьля фільтрацыі якіх аказалася, што там альбо кавалкі словаў альбо іншыя памылкі, а рэальна гэта слова ўжываецца яшчэ толькі ў адным блогу. Прыблізна гэтым я і кіраваўся.
Што да праблемы if-when мне здаецца ніколі яе і не было, яна ўзьнікае толькі пры вывучэньні ангельскай, калі трэба думаць, які варыянт з двух выбраць :)
zedlik 09:37, 14 жніўня 2008 (UTC)
Вой, мой закінуты блёг адшукалі ;) --Taravyvan Adijene 10:39, 14 жніўня 2008 (UTC)

Хрысьціянская царква супраць шахмат[рэдагаваць крыніцу]

Па-першае, з гэтага загалоўку выглядае быццам хрысьціянская царква і зараз супраць шахмат. Варта таксама адзначыць, што царква толькі спачатку ўспрыняла гульню ў штыхі, але потым забарона на шахматы была зьнятая і розныя сьвятары і манахі нават зрабілі неблагі ўклад у разьвіцьцё гульні. Прапаную зьмяніць загаловак на «Шахматы і хрысьціянская царква». --yurtsevich 08:09, 13 жніўня 2008 (UTC)

А ці ёсьць дзе пацьверджаньне зьняцьця царквой забароны? --Taravyvan Adijene 11:44, 13 жніўня 2008 (UTC)
Ну як жа ж... - У Эўропе ў 1393 годзе Рэгенбурскі сабор выключыў шахматы зь ліку забароненых гульняў., і далей - У Расеі зьвестак пра афіцыйнае скасаваньне царкоўнае забароны на шахматы няма, але прынамсі з XVII—XVIII стагодзьдзяў гэтая забарона фактычна ня дзейнічала. --yurtsevich 12:08, 13 жніўня 2008 (UTC)

А чаму быў выдалены сьпіс літаратуры? --EugeneZelenko 13:52, 13 жніўня 2008 (UTC)

Незразумела. Вяртаю. --Taravyvan Adijene 14:46, 13 жніўня 2008 (UTC)

Шахі на Беларусі[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць патрэба ў такім разьдзеле? І калі ёсьць, то ў якую частку артыкула будзе лепей яго зьмясьціць? --Казімер Ляхновіч 20:59, 14 студзеня 2009 (UTC)

Натуральна! Вялікая праблема з гэтым, што пра шахматы ў Беларусі практычна няма ніякіх зьвестак. Калі зьмяшчаць, то на маю думку лепей за ўсё асобным разьдзелам паміж Шахматы як від спорту і Літаратурай. —zedlik 22:47, 14 студзеня 2009 (UTC)
Ок. Праўда, інфармацыю зьбіраюся браць зь сеціва, але думаю, у рэшце рэштаў павінны атрымацца больш-менш суцэльны нарыс. --Казімер Ляхновіч 00:32, 15 студзеня 2009 (UTC)
Дзякуй за разьдзел, крыху падправіў стыль. —zedlik 13:24, 16 студзеня 2009 (UTC)
І вам дзякуй :). Учора стаміўся ад вышукваньня інфармацыі, таму трошкі запусьціў стыль... Дарэчы, можа варта вынесьці зьвесткі пра шахі на Беларусі ў асобны разьдзел, - як гэта зрабілі ўкраінцы? --Казімер Ляхновіч 14:55, 16 студзеня 2009 (UTC)
Ды няма за што. Што тычыцца асобнага артыкула, то на маю думку зараз гэта такая «прамежкавая» сытуацыя, калі зьвестак ня так і мала, каб не назьбіралася на асобны артыкул, але зь іншага боку ня так і шмат, каб разгружаць асноўны артыкул. Калі назьбіраецца больш інфармацыі (асабліва зь сьпісамі чэміёнаў, як ва ўкраінскім варыянце) — тады безумоўна гэта асобны артыкул. А зараз вы як аўтар можаце самі выбраць, ствараць асобны артыкул, альбо пакінуць пакуль як ёсьць :)
Сёньня ўвечары дадам пару здымкаў: рэспубліканскага палацу шахмат і шашак і будынка, дзе зараз разьмяшчаецца СДЮШАР-11 (будынак нават нібыта 19 стагодзьдзя).
zedlik 15:09, 16 студзеня 2009 (UTC)
Сапраўды. Пакуль, пэўна, паспрабую паназьбіраць больш спэцыялізаванай інфармацыі (чэмпіёны, спаборніцтвы і п.д.г.), бо агульная гістарычная карціна - хоць і па абрыўкавых зьвестках, але ІМХО больш-менш сфармавалася...
Што датычыцца СДЮШАР-11, то да рэвалюцыі ў тым будынку была сынагога, пасьля яе перабудавалі пад тэатар (на другім паверсе дагэтуль захавалася тэатральная сцэна). Калі буду дапісваць артыкул пра Ракаўскае прадмесьце, абавязкова згадаю і пра гэты будынак.
--Казімер Ляхновіч 16:04, 16 студзеня 2009 (UTC)
Дык там аказваецца сынагога з тэатрам былі? Афігець, ніколі нават не здагадваўся... —zedlik 23:52, 16 студзеня 2009 (UTC)

Сінагога на Ракаўскай, дзе цяпер СДЮШАР-11, была, а тэатра не было. Не блытайце з былой сінагогай на Валадарскага, дзе цяпер Рускі тэатр. - В.Р.