Абмеркаваньне:Шарашоў
Выгляд
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Шарашоў — паланізм. Можа падавацца выключна як дадатковая форма. Усе энцыкляпэдыі, на якія ў артыкуле пра мястэчка ёсьць спасылкі, падаюць уласна гэтую форму. Таму назву старонкі трэба абнавіць.--Ihar Baranouski 21:34, 13 лютага 2012 (FET)
- Давайце на будучыню дамовімся наступным чынам: падобныя глябальныя зьмены сьпярша варта абмяркоўваць і толькі потым уносіць іх у артыкул, пагатоў цалкам напісаны іншымі ўдзельнікамі. Калі ўлічыць, што ў польскай мове націск амаль заўсёды прыпадае на перадапошні склад, то палянізмам падаецца менавіта форма «Шарашова» (або «Шарэшаў»), але ніяк не «Шарашоў». З «усіх энцыкляпэдыяў» на аўтарытэтную крыніцу цягне толькі зноска на ЭВКЛ і тое, як высьветлілася з тым жа Дарагічынам (або Кобрынем) да яе трэба ставіцца даволі асьцярожна. Вось і на с. 321 1-га тому гэтай самай энцыкляпэдыі прыводзіцца артыкул «Берасьцейскі павет», а на с. 322 — адпаведная мапа, дзе абодва разы значыцца менавіта «Шарашоў», а не «Шарашова». Дарэчы, форма «Шарашоў» трапіла і ў «Вялікі гістарычны атлас» (спасылка). Што да гістарычных крыніцаў, то на славутай радзівілаўскай мапе ВКЛ аўтарства Т. Макоўскага паселішча таксама значыцца без канчатку «о». Датычна ўжываньня ў дакумэнтах старабеларускай мовай, на жаль, нічога сказаць не магу (у даступных тамах Літоўскай мэтрыкі няма адпаведных зьвестак). У інтэрнэце знайшоў адзіны дакумэнт: «того лося забили стрельцы его милости пана воеводы Полоцкого зъ Шерешова», «выпровадили ж до Шерешова гостинцомъ Виленскимъ одвезли до его милости самого пана воеводы». Магчыма памыляюся, але здаецца назва «Шарашова» (ст.-бел. «Шерешово») не мусіла б скланяцца. Дарэчы, з улікам паходжаньня назвы паселішча можна пабачыць пэўную аналёгію: «У шэрагу выпадкаў беларуская назва прыводзілася ў адпаведнасць са звыклымі для рускамоўных інтэрпрэтатараў словаўтваральнымі стэрэатыпамі: Ивановичи замест Іванічы. Расійская інтэрпрэтацыя прыналежных прыметнікаў мужчынскага роду ў выглядзе адпаведных прыметнікаў ніякага роду Барбарова замест Барбароў стала нормай і беларускай мовы». --Казімер Ляхновіч 00:07, 14 лютага 2012 (FET)
Калі мы абіраем назву Шарашоў як асноўную, то адпаведна атрымліваем Шарашоўскі раён, Шарашоўскі пасялковы савет, Шарашоўскі сельсавет (пакуль маем Шарашэўскі сельсавет)... З асноўнай назвай трэба абавязкова вызначыцца. --Ліцьвін (гутаркі) 04:19, 13 лістапада 2018 (MSK)
- Вядома, ня маю 100% пэўнасьці, але асабіста я ўсё ж за Шарашоў і адпаведна Шарашоўскі. Нават як для афіцыйнай назвы «Шарашэва» мае надта мала вынікаў у пошуку [1], а як для традыцыйнай — зусім не выкарыстоўваецца на svaboda.org [2], тым часам на knihi.com толькі адзін вынік [3]. Увогуле, назвы на оў(аў/еў/ёў/эў) або ова(ава/ева/ёва/эва) — гэта заўсёды даволі цяжкае пытаньні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:51, 13 лістапада 2018 (MSK)
- Я таксама так лічу. Дарэчы, цікавы момант, нават у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам асноўная назва Шарашова. --Ліцьвін (гутаркі) 16:54, 13 лістапада 2018 (MSK)