Абмеркаваньне:Фёдар Дастаеўскі
W.V.-S., Фёдар Міхайлавіч сам пісаў, што яго продкі - з Пінскіх балот і маёнтак Дастоева сапраўды належыць ім. Менавіта ад Данілы Рцішчава ідзе ягоны род. Вось Вам і спасылачка. --JanMarozau 20:01, 27.06.2006 (UTC)
цікава, калі жа ўсёткі разбяруцца)))) --Yaroslav Zolotaryov 01:24, 28.06.2006 (UTC)
- Вядома, спадар W.V.-S. вельмі дасьведчанны ў гэтым пытаньні. Цікава, а што напісана ў новай Энц.ВКЛ, яна ж здаецца да літары "К"? --MaximLitvin 06:29, 28.06.2006 (UTC)
- Зазірнуў у тую-сюю літаратуру па гэтым пытаньні. Міхаіл Андрэевіч Дастаўскі быў разам з сынамі занесены ў 1828 годзе ў Радаводную кнігу Маскоўскага дваранства з правам карыстаньня гербам "Радван", але ён быў унесены па частцы выслужанага дваранства. Магчыма ён сам яго выслужыў, але тады я не разумею чаму яму быў нададзены герб "Радван", якім карысталіся іншыя Дастаеўскія. Да тагож калі сам Дастаеўскі пісаў (я гэтага дарэчы сам ні дзе не чытаў), што ён з пінскіх краёў... Заблытана ўсё. --MaximLitvin 09:36, 28.06.2006 (UTC)
Вось вам яшчэ спасылачкі, дзе ўзгадваецца беларускае паходжаньне Фёдара Міхалыча: http://www.slonko.com.pl/historia/pytanni/145.html http://belarus21.by/gazeta/article_browse.php?id=3363 http://infokurjer.promedia.by/modules.php?name=News&file=view&news_id=2501
Людзі надта часта фантазуюць пра сваё паходжаньне. Сярод украінскіх казакаў гэта спрэч. Спачатку яны рэзалі шляхту, як кравапійцаў "рускага народу", а потым тыя, хто ўзвысіўся, гэты самы народ і запрыгонілі, а яшчэ пазьней яны амаль усе паходзілі "із древніх польскіх фамілій". Даволі грунтоўная праца Валацкога, ён зьбіраў усё пра Дастаеўскіх, і пра беларускіх, і пра ўкраінскіх. Дакумэнтальнай повязі няма. — W.V.-S. 12:47, 28.06.2006 (UTC)
- На чым жа тады грунтуюцца падобныя тэксты:
6 октября 1507 года дается грамота пинскому боярину Данилу Иртишевичу на земли и людей в деревнях Молодово, Поречье, Кротово, Полкотичи, Достоево. Его два сына Иван и Семен взяли фамилии по названиям деревень. Первый стал Достоевским, а второй Полкотицким. Никто тогда не предполагал, что потомок Ивана станет великим знатоком душ человеческих, разоблачителем бесов, имеющих до сегодняшнего дня нехорошую привычку совращать христианские души.
Не прост, но интересен путь этого рода на полесскую землю. Есть сведения, что в 1389 году некий Аслан Челебимурза ушел из Золотой Орды в Москву. Великий московский князь Дмитрий Донской крестил беглеца, дал ему фамилию Ртищев, женил на мавре Зотовне Житовой и отдал в услужение своему двоюродному брату князю Серпуховскому и Боровскому. Земли последнего были и в Литве возле Кременца (сейчас Украина). Его потомок в 1456 году уезжает в Литву, а еще позже уже следующий наследник Федор Иванович Ярославич получает от короля в подарок Пинск, куда и переселяется со своим слугой, боярином Данилой Ивановичем Иртишевичем.
Достоевский и Полкотицкие имели многочисленных потомков, занимали различные должности в Великом княжестве Литовском. Позже одна из ветвей Ивана возвратилась назад на Волынь и Подолье и в конце концов замкнула круг в России, а Полкотицкие остались на месте. Эта фамилия встречалась в метрических книгах еще в начале прошлого века возле Иванова. О татарском происхождении Достоевских говорит их родовой герб “Радван”, на котором видны полумесяц, шестиугольная звезда и два вооруженных татарина. --JanMarozau 13:06, 28.06.2006 (UTC) ЗЫ і мне аўтарытэт складальнікаў "150 пытаньняў і адказаў зь гісторыі Беларусі" істотней за нейкіх там маскалёў - бо яны, можа, і Скарыну расейцам лічаць =)
Уладзіслаў, хіба Вам шкада беларусам Дастаеўскага аддаць? Тым больш аргумантаў на карысьць гэтага - маса! :) Вось спэцыяльна з'езжу ў Дастоева. І будзе Дастаеўскі беларусам лічыцца. --JanMarozau 13:21, 28.06.2006 (UTC)
- Справа ня ў шкода/ня шкода. У чым сэнс? Магчымасьці, што ён паходзіць з гэтага роду ёсьць, але мізэрныя. Я некалі пісаў артыкул пра Дастаеўскіх і пазначыў "магчыма з гэтага роду паходзіць…" (пасьля пэўных угавораў), выйшла кніжка — напісана "верагодна з гэтага роду паходзіць…". Навошта? — W.V.-S. 09:29, 29.06.2006 (UTC)
- У гэтым тэксце шмат чаго наблытана. Наблытана шмат, напрыклад - ніхто не даваў татарыну прозьвішча Рцішчаў, гэта ў яго сына была мянушка "Шырокі Рот" ці "Рот", а ўжо яго нашчадкі атрымалі ад гэтага прозьвішча Рцішчавы. Апісаны герб не "Радван", а герб расейскіх Рцішчавых. "Радван" наколькі я ведаю - у чырвоным полі залатая фігура наўзор перавернутай літары "Ш". Дакладна не вядома ці зьвязаны быў Даніла неяк з расейскімі Рцішчавымі, гэта толькі гіпотэза.
- Як разумею, блытаніна пачалася з-за таго, што Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі служыўшы Курбскаму перабраўся на Валынь і яго нашчадкі мелі маёнткі на Валыні і Падоліі. Ці ёсць сувязь паміж нашчадкамі Фёдара Іванавіча Даніловіча-Дастаеўскага і продкамі Ф.М. Дастаеўскага дакладна не вядома. Мо ёсьць, але дакумэнтаў на гэты конт не захавалася... --MaximLitvin 14:25, 28.06.2006 (UTC)
Вайна рэдагаваньняў
[рэдагаваць крыніцу]Шаноўнае спадарства! Калі ласка, абмяркуйце спачатку ўсе спрэчныя пытаньні на гэтай старонцы, а ўжо пасьля рэдагуйце артыкул. У наступны раз буду вымушаны абараніць артыкул. Дзякуй за разуменьне. --EugeneZelenko 14:06, 28.06.2006 (UTC) Если Вы заинтересованы во многих из Достоевского дополнительной информацией вы можете также помочь этот сайт: http://dostojewski.npage.de/
Даты па старым стылі
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную прыбраць спасылкі з датаў па старым стылі, бо відавочна, што «11 лістапада па старым стылі» гэта зусім не 11 лістапада. Як варыянт можна пісаць «11 лістапада па старым стылі», а спасылку даваць на 30 кастрычніка, але спасылка на гэтую дату ўжо стаіць, таму лепей будзе дату паводле старога стылю пакінуць проста тэкстам. —zedlik 03:08, 16 студзеня 2010 (UTC)
- {{Дата ў старым стылі}}? — Wizardist г +у 12:06, 13 кастрычніка 2011 (FET)
- Так, дадаў. —zedlik 06:24, 7 лістапада 2011 (FET)