Абмеркаваньне:Францішак Скарына
Гэты артыкул уваходзіць у лік абраных артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 6 жніўня 2017 году). |
Пажаданьне
[рэдагаваць крыніцу]Трэба або сюды дадаць, або стварыць апрычоны артыкул "Беларускі друк", і дадаць, што фактычна першым друкаваным беларускім словам былі "Октоіх" і "Часослов" Фіёля 1491 году. Хаця кнігі царкоўна-славянскія, яны месьцяць каляфоны з такім беларускім тэкстам: "Докончана быс сия книга у великомь градѣ оу Краковѣ при державѣ великаго короля полскаго Казимира, и докончана быс мѣщанином краковьскымь Шваиполтомь, Феоль...". 195.50.1.122 17:17, 24 кастрычніка 2012 (FET)
Францыск vs. Францішак
[рэдагаваць крыніцу]Думаецца, што варыянт Францыск павінен быць прыярэтэтным, па-першае: па частотнасьці ўжываньня ў літаратуры, па-другое, галоўнае: ў сваіх прадмовах падпісваўся менавіта Францыскам, Францішак - недарэчнае новамоднае перайначаньне.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:21, 12 красавіка 2013 (FET)
- У большасьці крыніц клясычным правапісам пакуль часьцей ужываецца варыянт Францішак, напрыклад, на сайце радыё «Свабода». Таксама У родным Полацку Скарыну маглі называць толькі Францішак, да нас дайшлі тысячы фіксацыяў імя Францішак у судовых дакумэнтах рознага кшталту, хроніках, фінансавых дакумэнтах. А чаму ён пісаў, што кніга надрукаваная „Францыскам Скарынаю“? Гэта адбывалася пад уплывам лацінскага напісаньня гэтага імя.... —zedlik 00:53, 13 красавіка 2013 (FET)
Неазначаныя зноскі
[рэдагаваць крыніцу]Не зусім зразумела, на якія выданьні ідуць наступныя зноскі: "Владимировас, с. 11", "Францыск Скарына, с. 126—127", "Фралоўскі, с. 428—430", "Алексютович, с. 51-52" (цытаваная вышэй праца выйшла па-беларуску), "Миловидов А. И. Цит. соч., с. 222", "Флоровский, 1968, с. 404.", "Sokolova. s. 317.". Увогуле, з прычыны зьяўленьня падобных пытаньняў асабіста я супраць скарачэньня зносак да аднаго-двух словаў + нумар старонкі. Лепш прыводзіць аўтара, назву, месца і год выданьня. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 12:07, 11 ліпеня 2017 (MSK)
- Здаецца, паправіў. Але доступу да выданьняў, на якія ідуць спасылкі, на жаль, ня маю. Варта было праверыць прынамсі «Францыск Скарына. Зборнік дакументаў і матэрыялаў» (шмат спэцыфічных пабочных крыніцаў цытуюцца, відаць, паводле гэтага выданьня). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:09, 13 ліпеня 2017 (MSK)