Абмеркаваньне:Траецкая (Магілёўская вобласьць)
Траецкая
[рэдагаваць крыніцу]Я сёньня пагутарыў з Паўлам Севярынцам. Як атрымалася: мы аднойчы сустрэліся на вуліцы і высьветлілася, што ён жыве каля мяне. Тады я і ўзяў у яго нумар тэлефону. А сёньня я зь ім сустрэўся. Я цяпер па тэме. Ён падзякаваў супольнасьць за тое, што яна абрала магчымасьць пазнакі традыцыйных назваў як асноўных. Ён сапраўды быў прыемна зьдзіўлены, што ў нас ёсьць нават адмысловае правіла. Вядома я расказаў яму і пра ўдзельніка Red Winged Duck, які сабатуе працэс пераходу да традыцыйных назваў. Я яму прывёў прыклады з Траецкімі, Усходамі і г.д. І ў кожным выпадку ён пагадзіўся з тым, што калі супольнасьць вырашыла, што трэба падаваць традыцыйныя назвы як асноўныя, то ў Вікіпэдыі ня можа быць аніякіх Вастокаў і Троіцкаў, бо гэтыя назвы супярэчаць правілам і нормам беларускай мовы як афіцыйнага правапісу, так і клясычнага. Ён у мяне папытаў, а хто ўдзельнічае ў абмеркаваньнях і хто падтрымлівае мой бок. Я сказаў, што яшчэ толькі адзін удзельнік, ды і той пайшоў у бестэрміновы адпачынак. Ён быў вельмі зьдзіўлены. Таксама ён спытаў, а хто гэта за такі ўдзельнік Red Winged Duck, які адкрыта і дэманстратыўна парушае правіла ВП:БТГН. Я сказаў, што ня ведаю. І сапраўды, я ня ведаю хто гэта такі. Я нават ня ведаю як гэты ўдзельнік стаў адміністратарам. Магчыма дрэна шукаў, але адпаведнага галасаваньня я не знайшоў. Але гэтае зараз не галоўнае. Я зараз яшчэ раз хачу заклікаць супольнасьць падтрымаць мой запыт аб пазбаўленьні ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Red Winged Duck. Калі ласка, не ігнаруйце праблему. Ігнараваньне гэтай праблемы прывядзе да яшчэ большых праблемаў. --Ліцьвін (гутаркі) 19:07, 29 жніўня 2019 (MSK)
Зараз патэлефанаваў да мяне Павал Севярынец. Запрасіў мяне на прэзэнтацыю яго кнігі, якая адбудзецца 5 верасьня. Адрас: вул. Кальварыйская, 16-265 (4 паверх). Пачатак: 18:00. Я пляную прыйсьці. Можа яшчэ хто-небудзь зь вікісуполкі жадае прыйсьці? Можа тамака можна будзе пагутарыць і пра Вікіпэдыю. P.S. Ён падтрымаў мой запыт аб пазбаўленьні ўдзельніка Red Winged Duck адміністратарскіх паўнамоцтваў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:18, 3 верасьня 2019 (MSK)