Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Смаляны (Віцебская вобласьць)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці артыкул у Смаляны, а тамтэйшыя зьвесткі ў Смаляны (неадназначнасьць). Аб’ектыўна — хаця б меркаваньняў турыстычнае вядомасьці паселішча — яно мае большую значнасьць за вёску ў Пухавіцкіх раёне і чыгуначную станцыю. --Казімер Ляхновіч 10:46, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Удакладненьне да прапановы: перанесьці зьмест Смаляны ў Смаляны (неадназначнасьць), а ў Смаляны ўставіць перанакіраваньне на гэты артыкул. Такое рашэньне будзе больш цэласным. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:25, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
А ў чым сэнс перанакіраваньня ў такім выпадку? --Red_Winged_Duck 11:35, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
А, сабе пярэчу. Перанакіраваньне са Смаляны на гэты артыкул — таксама ня цэласна. Калі і пакідаць Смаляны пры пераносе яго зьместу ў Смаляны (неадназначнасьць), то ён павінен перанакіроўваць на апошні, а не сюды. Я лёгіку Казімера разумею, але лічу, што калі мы прытрымліваемся падыходу дадаваньня ў дужках удакладненьня пры аднолькавых назвах, то гэта павінна распаўсюджвацца на ўсе артыкулы, незалежна ад значнасьці. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:16, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Калі б мы заўжды дадавалі ўдакладненьні пры аднолькавых назвах, то артыкул Беларусь меў б назву «Беларусь (краіна)», артыкул Эўропа — «Эўропа (частка сьвету)» і г. д. Аднак значнасьць, якой мы (і ня толькі мы, а практычна ўсе моўныя праекты за выняткам аднаго) кіруемся пры найменьні, дазваляе зрабіць назвы больш ляканічнымі і, адпаведна, зручнымі для даданьня ўнутраных спасылак, пошуку. Пагатоў, кароткія назвы лепш успрымаюцца візуальна. --Казімер Ляхновіч 12:48, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, ня буду пярэчыць. :) --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 14:32, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, што пераканаў :). У такім разе, калі ніхто больш ня супраць, просьба да адміністратараў зьдзейсьніць пераносы. --Казімер Ляхновіч 14:55, 28 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]