Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Расейскі праваслаўны крыж

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паводле наяўных у артыкуле крыніцаў, часьцей за усё гэты тып крыжа называюць расейскім. Перад пераносам старонкі прашу прывесьці ў абмеркаваньні абгрунтаваньне, чаму гэты артыкул мае мець іншую назву. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:05, 25 сьнежня 2017 (MSK)[адказаць]

Артыкул перанесены пад назву Праваслаўны крыж, як найбольш распаўсюджаны ў тэкстах беларускай мовай і адпаведна Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў.--Удзельнік:W 17:01, 16 студзеня 2018 (UTC+3)
Я прасіў прывесьці абгрунтаваньне і крыніцы на назву «праваслаўны» як асноўную. Раз іх няма — значыць, і перанос будзе касавацца, а ў выпадку ўпартасьці — абараняцца ад вандалізму. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:28, 16 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Увогуле, калі браць грунтоўныя крыніцы, вартыя даверы, а ня нейкую публіцыстыку або павярхоўныя даведкавыя артыкулы, то шэраг украінскіх дасьледнікаў паказываюць, што гэты крыж — традыцыя Маскоўскай дзяржавы і Маскоўскай царквы, таму ён мае называецца маскоўскім. Адпаведна, каб называць яго проста «праваслаўным» трэба прыводзіць у супрацьвагу іншыя меркаваньні, дзе б гэта зьняпраўджвалася. Пагатоў Ірына Дубянецкая, увогуле, паказвае, што крыжы няслушна называць «каталіцкімі» або «праваслаўнымі», бо розныя іх формы адпавядаюць не канфэсіям, а пэўным мясцовым традыцыям. Адпаведна, існуюць бізантыйскі, баўгарскі, грэцкі, сэрбскі і г.д. крыжы. У гэтым шэрагу маскоўскі (расейскі) крыж выглядае цалкам натуральна. Тое, што пэўныя дзеячы Маскоўскай царквы яшчэ з 2-й паловы XIX ст. прасоўваюць маскоўскі крыж як агульнаправаслаўны пані Дубянецкая таксама тлумачыць: «Чаму людзі — як святары, так і вернікі — каўтаюць і прымаюць замену крыжоў? Таму што адбываецца падмена паняццяў. Чэхі напачатку ХХ стагоддзя казалі: «Рускія любяць усё рускае называць славянскім з тым, каб усё славянскае потым назваць рускім». У Беларусі з XVII стагоддзя адбываецца змяшэнне паняццяў «праваслаўнае» і «рускае». Мы павінны разумець, што гэта розныя рэчы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:45, 16 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]