Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Пінск

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ліцьвін, гэта ж не я напісаў!

"...1918 У складзе Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, частка Дрыгавіцкай зямлі (цэнтар - Мазыр), на Пінск таксама прэтэндавала Беларуская Народная Рэспубліка."
А гэтак жа аб Хмяльніцкім...
Аб тым, што Вы вельмі прадузяты, кажа хоць бы тое, што Вы, выдаліўшы, украінскія назовы з артыкулаў, аб гарадах Рэспублікі Беларусь, пакінулі іх аб гарадах, якія ўваходзяць у склад Польшчы... --Васіль Бабіч 14:13, 13 траўня 2008 (UTC)
Вы адказваеце за свае словы? Драгічын, Бяроза (горад)… (можа яшчэ якія). Па ім, як і па польскіх гарадах будзем вырашаць пасьля галасаваньня. Для вас, Васіль Бабіч: Не судзі іншых і сам судзім ня будзеш. --Ліцьвін 15:37, 13 траўня 2008 (UTC)
Паважаны спадар Васіль Бабіч, да заканчэньня галасаваньня аб назвах населеных пунктаў на іншых мова, правшу Вас устрымацца ад даданьня украінскіх назваў беларускім гарадам. Jim 15:12, 13 траўня 2008 (UTC)
Я адказываю за сваі славы! А чым Пінск "заслужыў" такую "павагу"? --Васіль Бабіч 16:22, 13 траўня 2008 (UTC)
Калі б вы адказвалі за свае словы, вы бы ў першую чаргу папыталі бы прабачэньня, бо вы мяне прамым тэкстам абвінавацілі ў прадузятасьці, а я змог вашы словы аспрэчыць. Вельмі непрыгожа з вашага боку.
А чым Пінск "заслужыў" такую "павагу"? Адказ: так як Пінск заслужыў такую павагу. --Ліцьвін 16:53, 13 траўня 2008 (UTC)
Прашу прабачэньні, спадар Ліцьвін! (Я трохі раззлаваўся на вас, за некаторыя рэзкаватыя выразы ў мой адрас,("сорамна", і.т.п) таму трохі нястрымаўся) Але мне ўсё роўна незразумелая ваша лёгіка! Чаму Вы выдалілі назоў на ўкраінскай мове з артыкулаў аб Мазыре і Пінску, і пакінулі ў артыкулах аб Маларыце, Бярозе, Драгічыне і Камянце? --Васіль Бабіч 17:18, 13 траўня 2008 (UTC)
Калі сапраўды, я наогул нічога не жадаў выпраўляць, але вы пайшлі на прынцып, і я пайшоў на прынцып. Але ў мяне і ў думках не было ўсё зараз выправіць. У кожным выпадку трэба разьбірацца ў асобнасьці. Але тое, што вы зрабілі - вельмі непрыгожа. Я вось не разумею, вам, украінцам, што землі мала? Крым напрыклад, ды і наогул амаль увесь поўдзень сучаснай Украіны (мапа УНР, 1919) не ваш. Навошта вы толькі дзеля аднаго горада заварылі гэтую кашу? Ён не па-праву завецца і на расейскай? Не, па праву, бо вы не прывялі контраргумэнтаў. --Ліцьвін 17:53, 13 траўня 2008 (UTC)
А гэта: (Адказ: так як Пінск заслужыў такую павагу.) наогул ні пра што не кажа...--Васіль Бабіч 17:18, 13 траўня 2008 (UTC)
Вам ня кажа так як вы не ліцьвін (беларус), а ўкраінец. Да і навошта вам наша гісторыя. --Ліцьвін 17:53, 13 траўня 2008 (UTC)

Прапаную спадарам Васілю Бабічу і Ліцьвіну спыніць спрэчку да заканчэньня галасаваньня аб назвах населеных пунктаў на іншых мовах. Jim 06:43, 14 траўня 2008 (UTC)

Адносна карты 1919 гады: Тамака намалявана, што некаторыя часткі цяперашняй Херсонскай, Запарожскай, абласцей, і Крым, не ўваходзяць у склад УНР, бо на той момант гэтыя тэрыторыі кантралявалі войскі Дзянікіна.(Потым - Урангеля). А УНР была з імі ў звязе... На першай мапе гэтыя тэрыторыі ўваходзяць у склад УНР. Адносна землі: ёсць гісторыя, і ёсць сучаснае становішча спраў. Я дадаў назовы на ўкраінскай мове не таму, што падтрымліваю нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі, а таму, што яны гістарычна былі звязаныя з Украінай. Успомніць, хоць бы паўстанне пад кіраўніцтвам Хмяльніцкага, пэрыяд УНР...
Адносна Севастопаля: Калі пытаньне толькі ў ім, то я згодзен, калі адносна ўсёй Украіны - катэгарычна не! --Васіль Бабіч 08:54, 14 траўня 2008 (UTC)
А Львоў (па-польску), а Мукачава (па-вугорску, па-русінску)? --EugeneZelenko 14:23, 14 траўня 2008 (UTC)
Львоў па-польску - так, таму, што палякі доўгі час складалі там большасьць. (У 1918 годзе ўкраінцаў у Львове была каля 18%,

усе іншыя, наогул, палякі, жыды, немцы. (Настолькі мне вядома, слова "жыды" у беларускай мове можна ўжываць? Калі не, прашу прабачэньні!) Хоць на дадзены момант яны і блізка ня маюць там 25%(палякі)

Адносна Мукачава на ўгорскай мове таксама ня маю прэтэнзій. (Тыя ж падставы, што і для Львова)

А вось адносна русінскай мовы - не зразумела! Яны складаюць у Закарпацьце толькі 0,8%. (Глядзіце артыкул Закарпацкая вобласьць\Насельніцтва. --Васіль Бабіч 20:10, 14 траўня 2008 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Пінск»

Пачаць абмеркаваньне