Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Перакладнік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сапраўды, у ЭСБМ (т. 13, с. 195) прыводзіцца талмач з значэньнем перакладніка (ст.-бел. толмач) — праславянскае слова, відаць, зь цюрскіх моваў. Аднак у тэкстах сучаснай беларускай мовай яно не выкарыстоўваецца ў такім значэньні [1], [2], [3]. Пры гэтым ад «талмача» — «талмачыць», з усяго відаць, няма вытворных адпаведнікаў да словаў «пераклад» і «перакладніцкі». Ці варта вяртаць «талмача», каб атрымаць разнабой (або ствараць нейкія штучныя вытворныя)? І наконт тлумач-тлумачыць: у тым жа ЭСБМ (т. 13, с. 287), «тлумачыць», сапраўды, выводзяць з польскай (што праўда, у гэтай сэрыі і «места» выводзяць з польскай, што прымушае асабіста мяне ставіцца даволі асьцярожна да высноваў аўтараў), але гэтае слова фіксуецца і ў народнай мове, пра што сьведчаць спасылкі на беларускія дыялектавыя слоўнікі, т.ё. калі гэта і запазычаньне, то выглядае, дзесьці з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Ці ёсьць сэнс змагацца з падобнымі вельмі даўнімі (а значыць — натуральнымі) запазычаньнямі? Зноў-такі, а які вытворны адпаведнік мае быць да вельмі пашыранага «тлумачальны» (у тым ліку ў назьве слоўніка), ці фіксуецца ён хоць-якімі слоўнікамі? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:22, 26 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

Ну, калі вам падабаецца "перакладваць" штось з месца на месца, калі размова ідзе пра сэнтэнцыі, якія трэба патлумачыць чалавеку зразумелымі словамі…, й вам падаецца, што такое слова пасуе нашай мове, то няхай так застаецца. Але калі мы хочам карыстацца беларускай мовай ды ладзіць допісы лагічнай беларускай мовай, то "таўмач" да гэнага допісу пасуе больш ды да адмыслоўцаў гэтаксама. Менавіта праз гэта былі такія праўкі. PashaTatur (гутаркі) 02:39, 21 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Падабаецца або не падабаецца — гэта ня тыя, катэгорыі, якімі кіруюцца ў Вікіпэдыі пры абраньні асноўнай назвы пэўнага артыкула. Калі зьявяцца вартыя даверу крыніцы, дзе б абгрунтоўвалася патрэба пераходу ад перакладніка да талмача або тлумача (апошні варыянт, дарэчы, мае больш крыніцаў на ўжываньне), то толькі тады будзе сэнс абмярковаць перанос артыкула пад іншую назву. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:16, 21 лістапада 2024 (+03)[адказаць]