Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Павал Пруднікаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Цікава, на якім жа правапісе як паэт дэбютаваў П. Пруднікаў у 1930, калі ён «ніколі не размаўляў і не пісаў твораў на тарашкевіцы», а наркамаўку сканструявалі толькі ў 1933?
  • Датычна імя: для большай пераканаўчасьці было б вельмі пажадана прывесьці якую-небудзь крыніцу часоў выкарыстаньня тарашкевіцы у БССР на дзяржаўным узроўні, дзе б Пруднікаў значыўся менавіта як Павел. --Казімер Ляхновіч 11:55, 14 кастрычніка 2009 (UTC)
    Слушная заўвага. Выраз «не размаўляў на тарашкевіцы» выглядае прынамсі дзіўна, бо гэта правапіс. Наконт імя: клясычны правапіс дапускае варыянт «Павел», таму адхіляць яго толькі на падставе правапісу, на маю думку, было б няслушна. Зь іншага боку, варыянт «Павал Пруднікаў» сустракаецца і ў гугле, і ёсьць у даведніку «Беларускія пісьменнікі», які выйшаў у 1994 годзе [1], [2], таму сапраўды цікава было б пабачыць крыніцу датычна зьместу першай зноскі. —zedlik 21:48, 14 кастрычніка 2009 (UTC)
    Тым больш слова «вакацыі» з назвы дэбютнага верша ў акадэмічным РБС няма, толькі што паглядзеў... —zedlik 21:50, 14 кастрычніка 2009 (UTC)
  • Сапраўды, я пагаджуся з тым, што Павел Пруднікаў ў 1930-я гады пісаў на трашкевіцы (бо сам паглядзеў кнігу "Песьні грузчыкаў").
    Іншая справа наконт імя "Павал". У 1930-я гг., як пазначана ў артыкуле, ён выкарыстоўваў толькі псеўданім "Паўлюк Буравей". Пазней (пачынаючы з 1950-х гг.) усе творы падпісваў як "Павел". Што датычыцца электронных версій слоўніка "Беларускія пісьменнікі" (а таксама кнігі Л. Маракова "Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы ..."), змешчаных у Інтэрнеце, то ў мяне самога гэты факт (выкарыстання імя "Павал") выклікае здзіўленне, бо ў папяровым варыянце гэтых кніжак у абодвух выпадках прыводзіцца імя "Павел".--Игорь Авласенко 16:05, 8 лютага 2010 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Павал Пруднікаў»

Пачаць абмеркаваньне