Абмеркаваньне:Няведка на Месяцы
Выгляд
Нязнайка
[рэдагаваць крыніцу]На мой погляд, імя «Нязнайка» ўжо настолькі прычапілася да пэрсанажа, што назваць яго неяк па-іншаму не да месца[1]. --Jarash (гутаркі) 22:26, 17 лютага 2016 (MSK)
- На жаль у камэдыі Берасьцейскага тэатру лялек "Мова: руская". Перакладнік Алег Мінкін падае якраз "няведка (рас.: незнайка)" (Сшытак восьмы // Слоўнік Алега Мінкіна, 2005 г.). --Удзельнік:W 23:08, 17 лютага 2016 (MSK)
- У артыкле http://www.svaboda.org/content/article/27507671.html наколькі я можу лічыць даецца перавага "ведаць", якая больш падыходзіць да расейскага "знать" Tbicr (гутаркі) 08:47, 18 лютага 2016 (MSK)
- У 11-м томе Беларускай энцыкляпэдыі (2000 год выданьня) на старонцы 380 прыведзены артыкул пра аўтара рамана Мікалая Носава. У артыкуле прыведзеныя формы «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў», «Нязнайка ў Сонечным горадзе», «Нязнайка на Месяцы». Таксама паведамляецца, што ў 1962 годзе Дзяржаўны тэатар лялек паставіў спэктакаль «Прыгоды Нязнайкі» паводле твораў Носава, а ў 1982 годзе Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача паставіў спэктакаль «Незвычайны Нязнайка». Мяркую, што Беларуская энцыкляпэдыя зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай. --Jarash (гутаркі) 14:05, 4 лютага 2017 (+03)