Абмеркаваньне:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

[рэдагаваць крыніцу]

Увесну 2011 году дапоўніў артыкул на 9 кілябайт на падставе 3 крыніцаў, пасьля чаго той вырас больш як 3-кратна. 2 жніўня 2018 году дадаў 6 вольных выяваў і 17 крыніц, у выніку чаго артыкул павялічыўся больш як у 3 разы да звыш 56 кілябайт. Ёсьць уводзіны, 8 вольных выяваў, герархія разьдзелаў, вонкавыя спасылкі, катэгорыі і інтэрвікі. Што варта дапрацаваць перад вылучэньнем у добрыя?--Удзельнік:W 22:47, 2 жніўня 2018 (MSK)

Разьдзел «Гісторыя» нейкі кволы: расповяд пра 1930-я гады... і адразу 2000-я. Віт; гутаркі 10:18, 13 жніўня 2018 (MSK)
Вялікі дзякуй за заўвагу. Дапоўніў разьдзел на больш як 12 кілябайт на падставе 3-х крыніцаў.--Удзельнік:W 16:19, 23 жніўня 2018 (MSK)
Трэба вызначыцца, ці заўсёды сябар ці заўсёды чалец. Напрыклад у БКП-2005 сустракаецца толькі форма «сябар». --Ліцьвін (гутаркі) 17:02, 23 жніўня 2018 (MSK)
Вялікі дзякуй за ўвагу. Выправіў разыходжаньні паводле БКП-2005.--Удзельнік:W 17:25, 23 жніўня 2018 (MSK)
Усё роўна ў артыкуле засталося шмат «чальцоў». У нас нават артыкулы існуюць з назвамі Чалец-карэспандэнт. Атрымліваецца, што трэба зьмяніць асноўныя назвы іншых артыкулаў і ў артыкуле Нацыянальная акадэмія навук Беларусі замяніць «чальцоў» на «сябраў». --Ліцьвін (гутаркі) 17:45, 23 жніўня 2018 (MSK)
Вялікі дзякуй за ўдакладньне. Зьмяніў назвы, у тым ліку артыкула, паводле БКП-2005.--Удзельнік:W 12:20, 24 жніўня 2018 (MSK)

Будынак[рэдагаваць крыніцу]

Існуе падобны артыкул - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск). Трэба аб'яднаць два аднолькавых артыкула. --DobryBrat 10:13, 5 сакавіка 2010 (UTC)

Мяркую, што артыкулы трошкі розныя: пра навуковую арганізацыі і пра будынак. Вядома узаемныя спасылкі патрэбныя. --EugeneZelenko 14:42, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Можа згаданы артыкул трэба неяк лепш назваць? Таму што ўдакладненьне «(Менск)» ніякім чынам не кажа аб тым, што гутарка аб будынку. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:48, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Тым ня менш, наўрад ці будынак патрабуе асобнага артыкула. Дастаткова будзе і разьдзелу ў артыкуле пра акадэмію, а калі памер будзе дастатковым, можна будзе і вынесьці ў асобны артыкул, напрыклад, Будынак Нацынальнай акадэміі навук Беларусі. --Red_Winged_Duck 15:38, 5 сакавіка 2010 (UTC)
Але інстытуты Акадэміі Навук месьцяцца ў розных будынках. --EugeneZelenko 15:41, 5 сакавіка 2010 (UTC)