Абмеркаваньне:Літоўская мова
Выгляд
Тое ж, што і руская?
[рэдагаваць крыніцу]Вось даволі цікавы артыкул Алега Дзярновіча, у якім даволі зразумелай мовай маюцца доказы таго, што літоўская мова, гэта зусім ня тое ж, што старабеларуская (руская) мова! Літоўскай дзяржаўную мову ВКЛ называлі замежнікі (гэта нават зафіксавана ў прыведзеных крыніцах) і гэта ня дзіўна, бо ня ўсе яны маглі ведаць дэмаграфічны ды сацыяльна-палітычны стан ВКЛ. Сёньня, напрыклад, многія па-няведаньню называюць дзяржаўную мову Ірана "іранскай", нягледзячы на тое, што сёньня мы маем інтэрнэт, а ў часы ВКЛ, калі не памыляюся, нават інтэрнэту не было, таму тое, што нейкі чэх назваў дзяржаўную мову ВКЛ літоўскай, ня можа разумецца як доказ. Варта знайсьці яшчэ крыніцы ды перапісаць артыкул. --V. Šelechaŭ 19:57, 24 кастрычніка 2012 (FET)
- Прабачце, але вы самі сабе супярэчыце: Літоўскай дзяржаўную мову ВКЛ называлі замежнікі і літоўская мова, гэта зусім ня тое ж, што старабеларуская (руская) мова. Атрымліваецца, што замежнікі называлі рускую мову літоўскай і пры гэтым гэта розныя паняцьці, відавочная супярэчнасьць. Усё проста, замежнікі называлі рускую мову літоўскай, бо гэта лягічна — Літва — літоўская, і ніхто гэтаму не пярэчыць. --Ліцьвін (гутаркі) 21:35, 29 кастрычніка 2012 (FET)
- Я даў спасылку на артыкул, у якім прыводзяцца доказы таго, што ў ВКЛ існавала балцкая мова, якую ўнутры краіны называлі літоўскай, якая ня мела нічога агульнага з рускай. --V. Šelechaŭ 21:56, 31 кастрычніка 2012 (FET)
- У чым уласна пытаньне. Паводле артыкулу, трэба альбо распачаць артыкул пра літоўскую мову ды абгрунтаваць магчымую розьніцу паміж ёй ды так званай летувіскай мовай, альбо перайменаваць летувіскую ў літоўскую (у апошнім выпадку, у крыніцах можна будзе прывесьці дадзены артыкул ды беларускамоўныя СМІ пачатку ХХ ст, а таксама справаводзтва БНР, у якіх назвы Летува, летувіскі ніколі не фігуруюць, у адрозьеньні ад Літва ды літоўскі.--V. Šelechaŭ 02:48, 3 лістапада 2012 (FET)
- Нават не дачытаў... не ад таго, што нецікава, наадварот, вельмі цікава, бо казку чытаю... Аўтар сьцьвярджае, што ўжо ў 16 стагодзьдзі летувіскую мову называлі літоўскай. Фантастыка ды і толькі. Ніякай летувіскай мовы ў 16 стагодзьдзі не існавала і не магло існаваць. Але агульнавядома, што ўжо тады існавала жамойцкая (самагіцкая) мова, і называлі яе менавіта так. А сучасную летувіскую мову стварылі ў пачатку 20 стагодзьдзя на аснове жамойцкай мовы і назвалі яе летувіскай. А навошта аўтар казку піша, і адмахваецца ад першаасновы летувіскай мовы — жамойцкай мовы, застаецца на яго сумленьні. Больш я гэты «цікавы артыкул» камэнтаваць не зьбіраюся. І, вядома, што штосьці перапісваць пасьля таго, як нейкія Зінкявічусы і Дубонісы знайшлі нейкія схаваныя дакумэнты 16 стагодзьдзя, гэта тое самае, што перапісаная гісторыя пасьля знойдзеных «старажытнарускіх летапісаў» у Масковіі, сэнсацыйным фантастычным зьвесткам зь якіх дагэтуль давяраюць мільёны. --Ліцьвін (гутаркі) 18:15, 3 лістапада 2012 (FET)
- Не, шаноўны калеґа, я ўсё ж настойваю, каб мы гэты артыкул яшчэ пакамэнтавалі. І калі ласка, мо ня будзьма рабіць агульных заяваў, накшталт гэта ўсё фантастыка, казка ды інш. Калі бачыце хлусьню — арґумэнтуйце, чаму гэта хлусьня. Вось, напрыклад, у пачатку артыкула (калі дачыталі да гэтага) гаворыцца пра тое, што Сумарока ў судзе зьвярнуўся да сьведкаў на літоўскай мове, лічачы, што астатнія яго не зразумеюць. Аўтар дае спасылку на крыніцу (Lietuvos Metrika, 1995: 90, CXXI-CXXII, № 113). Вы бачылі гэтую мэтрыку, што завеце ўсё гэта казкай? Ці мо ведаеце аўтарытэтных экспэртаў, якія могуць аспрэчыць яе сапраўднасьць? Тое ж тычыцца і ўсіх астатніх крыніцаў. Мо тое, што знайшлі нейкія Зінкавічусы й ёсьць лухта, але гэта трэба спачатку даказаць. Нейкія Станкевічы, Дубаўцы ўвогуле нічога не знайшлі, але гэта не перашкаджала ім штучна ўвесьці ніколі не ўласьцівыя для беларускай мовы назвы.--V. Šelechaŭ 19:39, 3 лістапада 2012 (FET)
- Я не зьбіраюся аспрэчваць нейкія фантастычныя зьвесткі зь нейкай фантастычнай Летувіскай Мэтрыкі. Мне нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы. Сур’ёзныя навукоўцы ніколі ня будуць спасылацца на нейкія летувіскія сэнсацыйныя пошукі, усе добра ведаюць да якога жанру яны адносяцца. А тут звычайная кампіляцыя з тых жа сэнсацыйных пошукаў летувіскіх «гісторыкаў». Зноў нейкія старадаўнія сшыткі, недакладныя пераклады і г.д. Гэта ўсё камэнтаваць — сябе не паважаць. Тым больш ёсьць гугл, няцяжка пашукаць, і ва ўсім самому разабрацца. А я ў пустую марнаваць час не зьбіраюся. --Ліцьвін (гутаркі) 20:53, 3 лістапада 2012 (FET)
- Канешне, навошта слухаць нейкага "несур'ёзнага фантазэра", які ўсяго толькі зьяўляецца Кандыдатам гістарычных навук ды абараніў дысэртацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)», калі ў нас ёсьць пан Ліцьвін, у якога ёсьць гугл ды якому нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы. Добра, гугліце паважаны далей. А я пакуль падумаю, як лепш выкарыстаць гэта артыкул.--V. Šelechaŭ 06:08, 29 лістапада 2012 (FET)
- Карыстайцеся Літоўскай Мэтрыкай, а не недакладнымі перакладамі невядома каго і чаго. І чым штосьці пісаць, спачатку растлумачце жамойтам: як такое здарылася, што ў часы ВКЛ яны ведаючы толькі сваю родную мову і карыстаючыся ёю пры гэтым адначасова ўжо размаўлялі на «літоўскай мове» (летувіскай мове), якая зьявілася толькі ў 20 стагодзьдзі на аснове жамойцкай мовы. які ўсяго толькі зьяўляецца Кандыдатам гістарычных навук ды абараніў дысэртацыю Я сам асьпірант, і вельмі добра ведаю сучасны стан беларускай навукі. Заўважце, немагчыма быць кандыдатам навук і пры гэтым не абараніць кандыдацкую дысэртацыю, бо кандыдатам навук становіцца асьпірант, які абараніў апошнюю. Абараніць кандыдацкую дысэртацыю па тэхнічнай навуцы нашмат цяжэй чым па гуманітарнай. І лепш я вам ня буду расказваць як робяцца і якім чынам абараняюцца кандыдацкія дысэртацыя па гуманітарных навуках. --Ліцьвін (гутаркі) 20:01, 29 лістапада 2012 (FET)
- Канешне, навошта слухаць нейкага "несур'ёзнага фантазэра", які ўсяго толькі зьяўляецца Кандыдатам гістарычных навук ды абараніў дысэртацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)», калі ў нас ёсьць пан Ліцьвін, у якога ёсьць гугл ды якому нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы. Добра, гугліце паважаны далей. А я пакуль падумаю, як лепш выкарыстаць гэта артыкул.--V. Šelechaŭ 06:08, 29 лістапада 2012 (FET)
- Я не зьбіраюся аспрэчваць нейкія фантастычныя зьвесткі зь нейкай фантастычнай Летувіскай Мэтрыкі. Мне нават нецікава хто напісаў і што напісана ў гэтай Мэтрыцы. Сур’ёзныя навукоўцы ніколі ня будуць спасылацца на нейкія летувіскія сэнсацыйныя пошукі, усе добра ведаюць да якога жанру яны адносяцца. А тут звычайная кампіляцыя з тых жа сэнсацыйных пошукаў летувіскіх «гісторыкаў». Зноў нейкія старадаўнія сшыткі, недакладныя пераклады і г.д. Гэта ўсё камэнтаваць — сябе не паважаць. Тым больш ёсьць гугл, няцяжка пашукаць, і ва ўсім самому разабрацца. А я ў пустую марнаваць час не зьбіраюся. --Ліцьвін (гутаркі) 20:53, 3 лістапада 2012 (FET)
- Не, шаноўны калеґа, я ўсё ж настойваю, каб мы гэты артыкул яшчэ пакамэнтавалі. І калі ласка, мо ня будзьма рабіць агульных заяваў, накшталт гэта ўсё фантастыка, казка ды інш. Калі бачыце хлусьню — арґумэнтуйце, чаму гэта хлусьня. Вось, напрыклад, у пачатку артыкула (калі дачыталі да гэтага) гаворыцца пра тое, што Сумарока ў судзе зьвярнуўся да сьведкаў на літоўскай мове, лічачы, што астатнія яго не зразумеюць. Аўтар дае спасылку на крыніцу (Lietuvos Metrika, 1995: 90, CXXI-CXXII, № 113). Вы бачылі гэтую мэтрыку, што завеце ўсё гэта казкай? Ці мо ведаеце аўтарытэтных экспэртаў, якія могуць аспрэчыць яе сапраўднасьць? Тое ж тычыцца і ўсіх астатніх крыніцаў. Мо тое, што знайшлі нейкія Зінкавічусы й ёсьць лухта, але гэта трэба спачатку даказаць. Нейкія Станкевічы, Дубаўцы ўвогуле нічога не знайшлі, але гэта не перашкаджала ім штучна ўвесьці ніколі не ўласьцівыя для беларускай мовы назвы.--V. Šelechaŭ 19:39, 3 лістапада 2012 (FET)
- Нават не дачытаў... не ад таго, што нецікава, наадварот, вельмі цікава, бо казку чытаю... Аўтар сьцьвярджае, што ўжо ў 16 стагодзьдзі летувіскую мову называлі літоўскай. Фантастыка ды і толькі. Ніякай летувіскай мовы ў 16 стагодзьдзі не існавала і не магло існаваць. Але агульнавядома, што ўжо тады існавала жамойцкая (самагіцкая) мова, і называлі яе менавіта так. А сучасную летувіскую мову стварылі ў пачатку 20 стагодзьдзя на аснове жамойцкай мовы і назвалі яе летувіскай. А навошта аўтар казку піша, і адмахваецца ад першаасновы летувіскай мовы — жамойцкай мовы, застаецца на яго сумленьні. Больш я гэты «цікавы артыкул» камэнтаваць не зьбіраюся. І, вядома, што штосьці перапісваць пасьля таго, як нейкія Зінкявічусы і Дубонісы знайшлі нейкія схаваныя дакумэнты 16 стагодзьдзя, гэта тое самае, што перапісаная гісторыя пасьля знойдзеных «старажытнарускіх летапісаў» у Масковіі, сэнсацыйным фантастычным зьвесткам зь якіх дагэтуль давяраюць мільёны. --Ліцьвін (гутаркі) 18:15, 3 лістапада 2012 (FET)
- На ўсякі выпадак: адзначыў асноўныя тэзы, што агучвае Дзярновіч, у Ліцьвіны#Балцкая (неславянская) літоўская мова з адпаведнымі камэнтарамі паводле працаў беларускіх гісторыкаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 10:29, 20 чэрвеня 2021 (+03)