Абмеркаваньне:Лугавая Слабада
Выгляд
Вось тутака разьмешчаны водгук на працу В. Лемцюговай «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Тамака гаворыцца, што гістарычная назва гэтай вёскі менавіта Лагоўская Слабада, а сучасная назва — савецкая прыдумка. І адпаведна будзе Логаваслабадзкі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 20:26, 19 верасьня 2018 (MSK)
- Вельмі грунтоўны матэрыял. Шкада, што далёка ня кожнаму паселішчу пашчасьціла мець падобнага тапанімічнага абаронцу. Вядома ж, падтрымліваю перанос артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:52, 19 верасьня 2018 (MSK)
- Нагадаю толькі, што блогі не зьяўляюцца крыніцамі, вартымі даверу. --Red_Winged_Duck 00:00, 20 верасьня 2018 (MSK)
- У агульным выпадку, вядома, не зьяўляюцца, але гэта блог Беларускага геаграфічнага таварыства і аўтарам допісу зьяўляецца Раіса Аўчыньнікава, таму такі блог падпадае (як мінімум) пад наступны вынятак: У пэўных выпадках самастойна апублікаваныя матэрыялы могуць быць прымальнымі, калі іх аўтар зьяўляецца прызнаным экспэртам у адпаведнай галіне і яго працы раней публікаваліся ў вартых даверу староньніх крыніцах. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:19, 20 верасьня 2018 (MSK)
- З аднаго боку мы маем друкаваную аўтарытэтную крыніцу з рэдактарскай групай, зь іншага — меркаваньне экспэрта, але ў блогу без спасылак на іншыя крыніцы, адкуль узятыя зьвесткі. Вось скажам цытата з блогу: «Сама назва цэнтра сельскага савета вёскі Лугавая Слабада была прыдумана толькі ў 1981 годзе. Да гэтага вёска з 1600 года насіла назву Лагоўская Слабада, пасля ВАВ яе чужынцы ператварылі ў Лугаўскую Слабаду». Але вось маем мапу РККА, якая складзеная да вайны і на ёй ужо Лугавая Слабада. Я не адмаўляю саму магчымасьць, што назва была зьмененая, але хацелася б бачыць і іншыя крыніцы, каб перанос выглядаў сапраўды абгунтавана. --Red_Winged_Duck 10:42, 20 верасьня 2018 (MSK)
- Сапраўды, патрэбна дадатковая інфармацыя. На мапах Шубэрту і Стральбіцкага вёска называецца проста Слабада. У Памяці Менскага раёну пра вёску напісаны толькі адзін сказ. Пры гэтым, трэба заўважыць, гэта цэнтар сельсавету. --Ліцьвін (гутаркі) 12:00, 20 верасьня 2018 (MSK)
- Адпаведная назва сустракаецца ў артыкулах Раісы Аўчыньнікавай (№1, №2), Радыё Свабода, Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на. – Мн., 2000. С. 30 – 32, 32 – 47, 53 – 54. --Ліцьвін (гутаркі) 13:31, 20 верасьня 2018 (MSK)
- У Памяці Менскага раёну на старонцы 51 на мапе «Меншчына ў канцы XVI ст.» (аўтар М.Ф. Сьпірыдонаў) пазначаныя наступныя назвы населеных пунктаў — Логаў, Сінін; на старонках 70—71 на мапе «Міншчына ў пачатку XX ст.» (аўтар М.Ф. Сьпірыдонаў) — два Абчака, Лагаўская Слабада, Сінела; на старонцы 524 на мапе «Помнікі гісторыі і культуры Мінскага раёна» — Апчак, Лугавая Слабада. Таму хутчэй за ўсё Раіса Аўчыньнікава мае рацыю. --Ліцьвін (гутаркі) 17:10, 20 верасьня 2018 (MSK)