Абмеркаваньне:Леанард Ойлер
Назва артыкулу
[рэдагаваць крыніцу]- Па-першае. Назова з маленькай літары =( Ня ведаю, як гэта выпраўляць...
- Па-другое. Трэба знайсьці вонкавыя спасылкі. Я не знайшла вартых.
- Па-трэцяе. Імёна асоб якія валадараць (Фрыдрых II, Анна Леапольдаўна, Кацярына II, царэвіч Іван). Трэба зрабіць слушныя унутраныя спасылкі.
- Па-пятае. А як вы мяркуеце, ці лепш "Вынікі" зрабіць не сьпісам, а нейкім тэкстам, як у ангельскай вэрсіі? Працы больш, але ж...
- Па-шостае. А што гэта ён пра памеры лаецца?..
- Так! Лаецца:) Трэба закідваць групкамі, па 30. --Ліцьвін 02:50, 11 траўня 2008 (UTC)
- Не зразумела. Яму не падабаецца, што артыкул больш за 30, альбо што я рэдагую адразу 31? Julie 07:18, 11 траўня 2008 (UTC)
- Рэдагаваць можна. А калі новы артыкул больш 30, то патрэбна спачатку закінуць каля 20, а затым дадаць астатняе, як дадатак да якога-небудзь падзелу артыкула. --Ліцьвін 02:50, 11 траўня 2008 (UTC)
- Не зразумела. Яму не падабаецца, што артыкул больш за 30, альбо што я рэдагую адразу 31? Julie 07:18, 11 траўня 2008 (UTC)
- Так! Лаецца:) Трэба закідваць групкамі, па 30. --Ліцьвін 02:50, 11 траўня 2008 (UTC)
З падзякай, Julie 23:29, 10 траўня 2008 (UTC)
Ой. Дадала зьлева выяву ў "Камплексных ліках", і там маркіроўка сьпісу зьнікла... Julie 07:07, 12 траўня 2008 (UTC)
Яшчэ — а як слушна, "вырахаваньне" ці "зьлічэньне"? Julie 07:48, 12 траўня 2008 (UTC)
Ойлер або Эйлер
[рэдагаваць крыніцу]Чаму артыкул завецца Ойлер ? Няўжо ў прыведзеных кнігах сапраўды напісана Ойлер ? Я у курсе, як будзе правільна па-фанетычнаму, але гістарычна прынята напісанне менавіта Эйлер ! --Movses 08:59, 28 траўня 2008 (UTC)
- Шчыра кажучы, ня ведаю. Я карысталася "Сьпісам артыкулаў, якія павінны быць у кожнай Вікі". Лепш перакіруйце пытаньне на форум. Julie 10:59, 28 траўня 2008 (UTC)
- Клясычным правапісам будзе Ойлер, Ляйпцыг, Айнштайн і г.д. --Red_Winged_Duck 11:05, 28 траўня 2008 (UTC)
- Гэта значыць ваш "клясычный правапіс" не ўлічвае шматвяковую традыцыю напісання Эйлер ? Любы правапіс мае выключэнні. Існуе хоць бы адна беларуская энцыклапедыя, слоўнік, у якім было бы напісана Ойлер ? --Movses
- Дзе гістарычна прынята? Хто так прыняў? Ніякай шматвекавой традыцыі напісаньня Эйлер не існуе. Яна існуе ў расейскай мове. Клясычны правапіс перадае фанэтычнае напісаньне.
- Што да крыныц, то вось слоўнік, а вось ужываньне — амаль 10 тысячаў вынікаў. Як бачна, напрыклад, у баўгарскай мове існуе шматвяковая традыцыя напісаньня Ойлер.
- zedlik 11:54, 28 траўня 2008 (UTC)
- Не пагаджуся. Калі б клясычны правапіс перадаваў фанэтыку, у нас быў бы "Лондан", а не "Лёндан" (і гэта не адзіны прыклад). Наколькі я разумею, тарашкевіца захоўвае напісаньне згодна з правіламі лацінкі. Але спасылка вельмі карысная, дзякуй. Julie 11:38, 29 траўня 2008 (UTC)
- Шматвяковую традыцыю напісаньня дзе? Існуе. --Red_Winged_Duck 11:56, 28 траўня 2008 (UTC)
- У дадзеным выпадку я б ня ігнараваў шматгадовага расейскага падданства гэтага навукоўца. Падаецца, як мінімум трэба падаць расейскае напісаньне (поруч зь нямецкім) у якасьці арыгінальнага напачатку артыкула. Як максімум - даць абодва варыянты і па-беларуску... AntonBryl 11:59, 28 траўня 2008 (UTC)
- Дзякуй. Матэматычная энцыклапедыя ў якасці крыніцы, сапраўды аўтарытэтная. --Movses 09:47, 29 траўня 2008 (UTC)
Рэцэнзаваньне (абмеркаваньне перанесена з адпаведнай старонкі)
[рэдагаваць крыніцу]Я не зьбіраюся прапанаваць артыкул у выбраныя, але хачу працягваць пісаць пра матэматыкаў, таму мне цікава паслухаць крытыку і парады па палепшаньні. Julie 16:31, 30 траўня 2008 (UTC)
- Увогуле артыкул скампанаваны даволі добра. Матэрыялу ня мала і не зашмат, чытаецца лёгка і цікава. Трохі адрэдагаваў артаграфію, акрамя гэтага вось заўвагі, якія ня вырашыўся разьвязаць сам:
- «Дзіцячыя гады і першы Пецярбурскі пэрыяд»: Але рэгенства Анны Леапольдаўны было часам бесьперапынных арыштаў — нешта ня тое з фразай.
- «Бэрлінскі пэрыяд» — чацьвёрты сказ занадта доўгі.
- «Рознагалосьсі ў пэўных фінансавых і адміністрацыйных пытаньнях выклікалі надрыў, і, карыстаючыся швэйцарскім грамадзтвам і падтрымкай расейскага ўрада, Ойлер дамагаецца адстаўкі.» — гэты сказ варта перапрацаваць, кепска гучыць. Да таго ж, думаю замест «грамадзтвам» павінна быць «грамадзянствам»?
- «Дыфэрэнцыяльная геамэтрыя»: перасекі — перакрыжаваньні?
- Выправіў 2) і 3) як мог. --Taravyvan Adijene 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
Артыкул цікавы, хоць і даволі складаны, зразумела, быў для напісаньня празь неабходнасьць ужываньня велізарнае колькасьці навуковых тэрмінаў. Няблага было б яшчэ разок "прачасаць" артаграфію. Шкада, што сама аўтарка тут болей не зьяўляецца. --Taravyvan Adijene 14:08, 25 жніўня 2008 (UTC)
- Зноўку зьяўляюся. Як і абяцала, ў верасьне уключуся. Усім дзякуй! Julie 18:36, 28 жніўня 2008 (UTC)