Абмеркаваньне:Краёвая партыя Літвы і Русі
Гэты артыкул часткова або цалкам прадстаўляе пераклад старонкі «Краёвая партыя Літвы і Беларусі» зь беларускай (афіцыйны правапіс) Вікіпэдыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribute/Share-Alike 3.0, могуць ужывацца дадатковыя ўмовы. Глядзіце сьпіс аўтараў на старонцы гісторыі рэдагаваньняў арыгінальнага артыкула. |
Назва
[рэдагаваць крыніцу]Улічваючы гады існаваньня гэтае партыі, відавочна, што Скірмунт пад Літвой меў на ўвазе не сучасную Летуву. Вось што пісаў Яўхім Карскі ў 1903 годзе: Въ настоящее время простой народъ въ Бѣлоруссіи не знаетъ этого названія. На вопросъ: кто ты? простолюдинъ отвѣчаетъ — русскій, а если онъ католикъ, то называетъ себя либо католикомъ, либо полякомъ; иногда свою родину назоветъ Литвой, а то и просто скажетъ, что онъ «тутэйшій» (tutejszy) — здѣшній, конечно противополагая себя лицу, говорящему по-великорусски, какъ пришлому въ западномъ краѣ. А Скірмунт быў сапраўды адукаваным чалавекам, і калі ён тах хацеў бы згадаць пра жамойтаў, то думаю, ён бы так і сказаў. Таму відавочна, што гаворка ішла выключна пра літоўскі (беларускі) этнаграфічны рэгіён. А ўлічваючы тое, што этнічная сытуацыя на гэтай тэрыторыі была вельмі напружанай («палякі-каталікі», «рускія-праваслаўныя», «этнічныя» губэрні), вось і атрымліваем зборны тэрмін для этнаграфічных беларускіх тэрыторыяў. Таму самая слушная назва артыкула — першапачатковая назва «Краёвая партыя Літвы і Русі». Дарэчы, і адпаведны гістарычны прыклад маецца — Усеагульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:59, 14 лістапада 2012 (FET)