Абмеркаваньне:Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Наваградак)
Выгляд
Касьцёл ці сабор?
[рэдагаваць крыніцу]Катэгарычна супраць пераносу. Гэта найперш помнік архітэктуры, які раз і назаўсёды атрымаў сваю назву пры пабудове, а ўжо толькі потым сакральны будынак (якіх безьліч і далёка ня кожны зь іх мае значнасьць) адной з рэлігійных грамад. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:50, 17 чэрвеня 2019 (+03)
- Шкада, што маразм з выдумляньнем тапонімаў, не падмацаваных аўтарытэтнымі крыніцамі, і выкарыстаньне варыянтаў напісаньня запазычаных словаў, якія ідуць насуперак устоеным у СМІ, дайшоў да адмаўленьня аб’ектыўнай рэальнасьці. -- Renessaince 13:46, 17 чэрвеня 2019 (MSK)
- Дзе і хто тут выдумляе тапонімы і выкарыстоўвае нейкія дзіўныя варыянты напісаньня запазычаных словаў? Прывядзіце прыклады, бо пакуль выглядае, што вашая «аб'ектыўная рэальнасьць» гэта нават ня be:Мінск, а ru:Минск. Што праўда ў тым сама «аб'ектыўна рэальным» разьдзеле, відаць, з той самай вашай «аб'ектыўнай рэальнасьцю» таксама ня надта сябруюць: напрыклад, там ёсьць ru:Кирха Розенау, а не «Храм Покрова Пресвятой Богородицы (Калининград)», ru:Кирха Понарт, а не «Церковь Рождества Пресвятой Богородицы (Калининград)», ru:Юдиттен-кирха, а не «Свято-Никольский храм (Калининград)» і г.д. (і гэта першае, што трапілася на вочы), ну і, нарэшце, вішанькай на торце (з «выдуманым» тапонімам) ru:Собор Святой Софии (Константинополь). А калі хочаце фармалізму, то па-першае, назва мусіць найбольш поўна апісваць прадмет артыкула, а вы прапануеце кудысьці выкінуць значную частку комплексу — кляштарны корпус францішканаў, а па-другое, такое называньне «касьцёл і кляштар» (датычна гэтага і многіх падобных аб'ектаў) практыкуецца ў ВП:КВД — глядзіце крыніцы, прыведзеныя ў артыкуле. І зноў такі паўтаруся, што каштоўнасьць і значнасьць прадмету артыкула ў тым, што гэта помнік архітэктуры, дакладней — помнік рымска-каталіцкай кляштарнай архітэктуры часоў Вялікага Княства Літоўскага, таму гэты (і іншыя падобныя артыкулы) мусіць апісваць аб'ект пад той назвай, якая вызначае яго значнасьць (як помнік архітэктуры, а не будынак, які цяпер займае адна з рэлігійных грамад) і ня ўводзіць блытаніны, бо заўтра той сабор пераасьвецяць пад тытул «благоверного князя Александра Невского» або «Святых Царственных Страстотерпцев». Увогуле, калі пэўны прыход Маскоўскага патрыярхату (або якой іншай грамады ў падобнай сытуацыі) мае значнасьць, то паводле аналёгіі зь іншымі падобнымі выпадкамі можна стварыць асобны артыкул менавіта пра сабор, дзе зьмяшчаць інфармацыю, датычную дзейнасьці пэўнай рэлігійнай грамады ў адпаведным будынку, у шаблёнах можна ставіць спасылку на гэты артыкул у дужках (як, напрыклад, у Шаблён:Плошча Свабоды (Менск)). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:31, 17 чэрвеня 2019 (+03)