Абмеркаваньне:Караль Прозар
Выгляд
- Кожны можа дадаць патрэбныя зьвесткі з памянёнага сайту. Аднак калі інфармацыя супярэчыць друкаваным крыніцам (той жа сэрыі «Памяць»), то трэба прыводзіць спасылкі менавіта на публікацыі і кнігі, бо няхай і добры, але ўсё ж такі малавядомы сайт (няма згадак у прэсе і г.д.) ня лічыцца крыніцай, вартай даверу. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:25, 31 сакавіка 2016 (MSK)
- Перапрошваю, але я толькі хацеў сказаць, што ў Вікіпэдыі ёсьць фармальны бок — правілы, якія трэба імкнуцца хоць неяк выконваць, каб пазьбегнуць магчымых (ня ў гэтым выпадку, вядома) несумленных шкодных дзеяньняў. Тым часам краязнаўцаў, што выкладаюць у адкрыты доступ цікавыя гістарычныя зьвесткі і тым больш ствараюць інтэрнэт-рэсурсы, можна параўнаць хіба з хрысьціянскімі місіянэрамі. Таму ні ў якім разе не хацеў хоць неяк прынізіць Вашую працу, за якую можна толькі шчыра падзякаваць. Што датычыцца Хойнікаў, то пакуль што я займаюся іншымі тэмамі, але калі вярнуся да гісторыі Вашага мястэчка, абавязкова скарыстаюся ў тым ліку і матэрыяламі сайту. З павагай, --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 21:35, 25 чэрвеня 2017 (MSK)
- Выглядае, што можна зьмяніць на проста «граф на Хвойніках і Астраглядавічах». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:15, 24 траўня 2020 (+03)