Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Каленкавічы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьміцер Саўка паказвае на тое, што традыцыйная мясцовая назва паселішча — Каленкавічы: Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 16 кастрычніка 2011 г.. Пра гэта таксама піша Зьміцер Бартосік на Радыё Свабода. Зьвесткі з «Краткий топонимический словарь...» В. Жучкевіча (с. 151): «первоначальная форма Каленковичи — пишет исследователь — была обычной в устном произношении до недавнего времени. Замена коренного е на и — результат переосмысления в поисках более благозвучных форм». На маю думку, выпадак Каленкавічаў-Калінкавічаў нічым не адрозьніваецца ад тых жа Радашкавічаў-Радашковічаў, як зрэшты, і Менску-Мінску. Таму, калі ніхто ня будзе супраць, пляную перайменаваць артыкул. --Казімер Ляхновіч 17:38, 16 кастрычніка 2011 (FET)

Супраць пераносу. Назва «Каленкавічы», у адрозьненьні ад выпадку з Радашкавічамі і Менскам, не сустракаецца ў слоўніках + назва «Калінкавічы» шырока ўжываецца на Радыё Свабода і ARCHE. Варыянт з «е» на ARCHE не сустракаецца ўвогуле. Усе вышэйпададзеныя зьвесткі трэба абавязкова дадаць у артыкул, але перанос лічу тыповым арыгінальным дасьледваньнем. --Jauhienij 19:32, 16 кастрычніка 2011 (FET)
Гэта не арыгінальнае дасьледаваньне хаця б таму, што праблеме Каленкавічаў-Калінкавічаў надаў досыць пільную ўвагу адзін з нармалізатараў правапісу, што мяне шчыра кажучы зьдзівіла. Тое, што слоўнікі ігнаруюць «Каленкавічы» (як дарэчы, і «Калінкавічы»), тлумачыцца найперш невялікім памерам паселішча. Аднак з улікам прыведзеных зьвестак з гісторыі перайменаваньня асабіста я ня бачу хоць нейкіх мінімальных адрозьненьняў ад выпадкаў іншых мясьцінаў, якія таксама можна знайсьці ў мас-мэдыя пад нетрадыцыйнымі назвамі (усё ж, газэта/часопіс - не Вікіпэдыя, унутраную спасылку або перанакіраваньне зрабіць немагчыма - адпаведна, неабазнаны чытач можа проста не зразумець пра што гаворка). На маю думку, варта быць пасьлядоўнымі: калі трымаемся традыцыйных назваў (а гэта цалкам адпавядае духу клясычнага правапісу, што выдатна бачна з БКП-2005), то ў выпадку празрыстасьці сытуацыі і адсутнасьці якіх-кольвек супярэчаньняў варта падаваць менавіта іх. --Казімер Ляхновіч 01:30, 17 кастрычніка 2011 (FET)
За вяртаньне гістарычнай назвы — Каленкавічы. --Ліцьвін (гутаркі) 03:57, 28 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Перайменаваньне

[рэдагаваць крыніцу]

А адкуль вядома, што менавіта ў 1925 годзе перайменавалі? --Ліцьвін (гутаркі) 15:40, 9 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Здаецца, паводле вось гэтага: Мала хто ведае, што пра горад Калінкавічы ў Беларусі ня чулі да 1925 году. Бо існавала мястэчка Каленкавічы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:11, 9 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. У 1925 годзе Каленкавічам спачатку надалі статус пасёлку гарадзкога тыпу. Да гэтага гэта было мястэчка. Крыніца: Памяць Каленкавіцкага раёну, с. 149. Магчыма менавіта тады і перайменавалі населены пункт. На жаль, я не знайшоў афіцыйных дакумэнтаў тых часоў. --Ліцьвін (гутаркі) 19:29, 9 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Статус пасёлка гарадскога тыпу існуе з 1938 года.--Artsiom91 (гутаркі) 21:19, 9 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
Цікава. А ў Памяці напісана, што «з лютага 1925 г. мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка». Пры гэтым на старонцы 150 напісана, што 27 верасьня 1938 г. Калінкавічам нададзены статус горада раённага падпарадкаваньня. Атрымліваецца, што і ў 1925 годзе паселішча «афіцыйна» яшчэ не было горадам. А ўсё гэтае адбывалася таму, што на дзяржаўным узроўні як бы гэтыя гарадзкія пасёлкі і гарады не існавалі, бо адпаведных законаў яшчэ не было, але на месцах камуністы ўжо актыўна раздавалі статусы і пераймяноўвалі населеныя пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 22:26, 9 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

А вось на мапе «Картаграма гушчыні насельніцтва БССР. 1931 г.» пазначаныя менавіта Каленкавічы. Заўважце, афіцыйнае выданьне і на двары 1931 год. Таму магчыма места так і ніколі афіцыйна і не перайменавалі. Магчыма пра гэтае трэба напісаць у заўвазе да 1925 году — «неафіцыйнае перайменаваньне». --Ліцьвін (гутаркі) 20:33, 4 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Грунтоўны аналіз назвы Каленкавічы. Лічу, што прыведзеныя зьвесткі трэба абавязкова дадаць у артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 01:31, 25 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]