Абмеркаваньне:Дарога Р102 (Беларусь)
Выгляд
Аўтарытэтныя крыніцы vs. Уласнае дасьледваньне
[рэдагаваць крыніцу]У энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», том 4, кніга II, ст. 8, гэтая дарога пазначана як Кобрын—Камянец—Высокае. Калі паглядзець на мапу, дык атрымліваецца, што насамрэч дарога ідзе да Абяроўшчыны. А апошнюю з Высокім злучае Р16. Пытаньні наступныя:
- Ці можа адзін і той жа кавалак фізычнай дарогі зьяўляцца часткай розных адміністрацыйных дарог (і Р102, і Р16)?
- Калі не, як быць у дадзеным выпадку: пазначаць як у друкаванай крыніцы, хоць гэта відавочна памылкова (у выпадку адмоўнага адказу на першае пытаньне); ці пазначаць вынікі «уласнага» дасьледаваньня праз мапу (http://latlon.org)?
--Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:43, 12 верасьня 2011 (EEST)
- Адзін і той жа ўчастак дарогі можа мець два (магчыма, і болей) абазначэньняў, самы просты прыклад трасы М6 і М7, якая пачынаюцца ад Менску і ідуць разам да месца, дзе адна збочвае на Вільню, другая на Горадню. --Red_Winged_Duck 13:25, 12 верасьня 2011 (EEST)
- Зразумела, выпраўлю. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 15:00, 12 верасьня 2011 (EEST)