Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Гісторыя скаўтынгу ў Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паляпшэньне артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Акрамя артаграфіі, артыкул цалкам напакаваны спасылкамі на артыкулы ў іншых Вікіпэдыях. Калі ў нас такога артыкулу пакуль не існуе, гэта яшчэ не азначае, што варта спасылацца на іншыя вікі. --Taravyvan Adijene 21:45, 8 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Для такіх сытуацый існуе выдатны шаблён у рувікі Шаблон:Не_переведено_3 --Jauhienij 00:28, 9 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Згодзен, што магчыма не варта спасылацца, але спасылкі зрабіў толькі, на маю думку, на важныя спасылкі, альбо да якіх варта тлумачэньне, а на тарашкевіце, на жаль, пакуль няма, хаця "касінеры", напрыклад, важная тэма для Беларусі. А шаблёну, падобнага рувікі, тут, так сама на жаль, пакуль няма.--Gruszecki 10:20, 9 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Стварыў, карыстайцеся. Правераны, прыклад ужываньня (ня лічачы дакумэнтацыі, вядома) можна пабачыць тут. Taravyvan Adijene 18:32, 11 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Я, бязумоўна, цаню прадзеланую Вамі работу, але выбаччайце, мне падаецца, што так значна горш. Ці Вы не згодны? Мінулы варыянт лепш упісваўся у афармленьне стацьці.--Gruszecki 16:57, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Гм, мне цяжка адказаць, бо я не зусім зразумеў, што вы мелі на ўвазе. Які варыянт вам болей падабаецца і што вы маеце на ўвеце пад «афармленьнем артыкулу»? --Taravyvan Adijene 17:52, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Я меў на ўвазе што старонка "пачырванела" і "en/ru". Я не першы дзень у Вікі, ды і тое не адразу зразумеў на што клікаць, а невопытнаму карыстальніку тым больш можа быць магчыма незразумела. Я разумею, што вы, як больш прафісійны удзельнік, зрабілі так, як верагодна, патрэбна. Але падаецца для карыстальніка гэта можа быць не зусім зразумела. Можа, напэўна, іх навогул пазбавіць усіх перанакіраваньняў, альбо, калі тое не пярэчыць правілам Вікі, адкаціць да папярэдняга выгляду?--Gruszecki 18:14, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Як я разумею, справа ў тым, што раней амаль усе спасылкі былі блакітнымі, а цяпер значная частка зь іх стала чырвонымі. На гэты конт існуюць розныя меркаваньні, але звычайна ў межах аднаго артыкула спасылкі ставяцца на артыкул у гэтым жа разьдзеле. Калі яго не існуе, то чырвоная спасылка будзе проста стымулам стварыць адпаведны артыкул. «en/ru» уверсе прыведзеныя проста для зручнасьці, але на маю думку, калі чытач ведае, што азначае чырвоная спасылка, то і тут ён зразумее, у чым справа. Таму калі магчымы такі варыянт, я б усё ж прапанаваў стварыць асобныя артыкулы (хай і маленькія) па чырвоных спасылках, а ў іх ужо паставіць адпаведныя інтэрвікі. Думаю, так будзе нашмат лепей. —zedlik 20:01, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Ну, гэта ўжо ў ідыяле :)! На самой справе ж я тлумачыў у асноўным пра тое, што крыху не зручна стала. А каб парабіць такія артыкулы, то бяспрэчна добра, каб яшчэ хто і заняўся... :) --Gruszecki 20:12, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Вядома :) Я калі параўноўваў вэрсіі, убачыў розьніцу толькі ў спасылках, але можа чаго не заўважыў або ня так зразумеў, тады выбачайце. —zedlik 20:58, 13 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  1. Паспрабую раскласьці ўсё па палічках. Варыянт, калі ў артыкуле спасылкі на адсутныя ў нашай Вікіпэдыі артыкулы замяняюцца на спасылкі ў іншыя моўныя разьдзелы, найменш прымальны (і гэта ня толькі мая думка), бо ўводзіць у зман чытачоў хаця б тым, што яны бачаць спасылку сіняга колеру на месцы, дзе мог бы быць створаны наш артыкул. Горш за тое, нават калі ў нашай Вікіпэдыі адпаведны артыкул зьявіцца, гэта ніякім чынам не закране вышэй памянёную спасылку, якая па-ранейшаму будзе паказваць на іншамоўны артыкул. Таму рабіць «так, як было раней», ня варта. Ды і адкаціць так проста не атрымаецца, бо з таго часу зроблена шмат выпраўленьняў артаграфіі ў артыкуле, якія скасаваць — значыць змарнаваць усю працу.
  2. Можна «пазбавіць артыкул усіх перанакіраваньняў», каб гэтыя «en/pl/ru» ня мулялі вочы, у такім разе атрымаем звычайныя «чырвоныя» спасылкі, як гэта зазвычай у нас дагэтуль рабілася, каб было бачна, якія артыкулы ў нас ёсьць, якіх няма. А ўжо чытачы хай далей самі інфармацыю па адсутных артыкулах шукаюць пры жаданьні: ці то ў іншых моўных падзелах, ці то дзе яшчэ. А ўласна чырвонага колеру ў артыкуле баяцца (у ру-вікі гэта завецца «эрытрафобіяй», дарэчы) ня трэба — ён толькі заахвочвае да працы. :-)
  3. Цяпер падыходзім да галоўнага. Чым выгадны прапанаваны шаблён? Тым, што, па-першае, ён пазьбягае праблемы, апісанай у першым пункце: пры стварэньні ў нас патрэбнага артыкулу пастаўленая спасылка ніяк не зьмянялася. Пры выкарыстаньні ж шаблёну зьдзяйсьняецца праверка на наяўнасьць артыкула ў нашай вікіпэдыі, і калі ён прысутнічае, шаблён паведаміць пра гэта ў артыкуле колерам, зьмененай спасылкай (зьнікнуць «en/pl/ru»), а таксама даданьнем артыкулу ў адпаведную катэгорыю. Усё гэта апісана ў дакумэнтацыі шаблёну. Па-другое, ад звычайнай спасылкі ён адрозьніваецца толькі тым, што пры адсутнасьці ў нашым разьдзеле артыкулу, на які спасылаемся, у дужках адразу спасылаецца на іншы разьдзел, дзе можна знайсьці інфармацыю і, магчыма, стварыць на яго падставе артыкул у нас. Такім чынам, гэта аблягчае праблему пошуку інфармацыі, апісанай у пункце 2.
Засталося толькі вырашыць, якім шляхам пайсьці. Прычым аптымальны варыянт — гэта стварэньне ўсіх адсутных артыкулаў у нас. :-)
Дзякую за раскрыты адказ. На будучыню буду ўлічваць.--Gruszecki 11:38, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
  1. Успаміны спадарыні Мендзялеевай (былой скаўткі Клецкай гімназіі) і Сяргея Новік-Пяюна (былога скаўта Нясьвіскай гімназіі), запісаныя А. Грушэцкім — ці гэта насамрэч уяўляе сабой друкаваную брашуру/кнігу?
  2. Алег Грушэцкі. Што такое скаўтынг. // Першацвет, № 3, 1994. С. 59-60. Тут пажадана падаць не старонкі, зь якіх узятая інфармацыя, а колькасьць старонак у кнізе (глядзіце {{Кніга}}).
Зразумела, перарабіў. Толькі вось, наконт Першацвета. Усё ж такі гэта часопіс, і ўказана на якіх старонках той тэкст, які адносіцца да стацьці. Усяго ў тым нумары 128 старонак, але, можа лепей пакінуць так?--Gruszecki 11:42, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Сапраўды, ужо зразумеў, што гэта часопіс. Тады, мабыць, лепей хай застаецца як ёсьць. --Taravyvan Adijene 11:47, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]