Абмеркаваньне:Гісторыя Рэчыцы
Таварыства альтруістаў
[рэдагаваць крыніцу]Гэтая арганізацыя, адным зь лідараў якой быў Аўген Калубовіч, дзейнічала на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў.--Дамінік (гутаркі) 09:52, 5 студзеня 2021 (+03)
Спасылкі на дзеяньне варты Ўкраінскай Дзяржавы
[рэдагаваць крыніцу]А ці варта даваць столькі спасылак: можа, лепей пакінуць толькі першую беларускамоўную (калі яна цалкам закрывае пададзеныя зьвесткі)? Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:38, 4 жніўня 2024 (+03)
Пэўна, ня варта. Але гэта падобна таму, як вы калісьці падавалі некалькі спасылак на В. Вячорку ў матэрылах радыё Свабода, на А. Рогалева, што да назвы места Хвойнікі. Я аддаў бы перавагу артыкулу В. Мятліцкай.-Дамінік (гутаркі) 15:41, 4 жніўня 2024 (+03)
- Вялікую колькасьць спасылак мае сэнс даваць на зьвесткі, якія аспрэчваюцца (або могуць аспрэчвацца), каб паказаць, што такое меркаваньне падзяляе вялікая колькасьць аўтараў. Дзякую за ўдакладненьне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:49, 4 жніўня 2024 (+03)
Арыгінальнасьць назвы Хвойнікі ніхто не аспрэчваў, хоць яна і не ўжываецца афіцыйна. Дзякую за размову.-Дамінік (гутаркі) 15:59, 4 жніўня 2024 (+03)