Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Вуліца Зыбіцкая

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перанесьці ў Вуліца Зыбіцкая згодна з існай практыкай Катэгорыя:Вуліцы Менску. Да таго ж, на маю думку, варта перапрацаваць тэкст. Ніжэй разьмясьціў свой варыянт (не ствараў артыкул, бо чакаю зацьверджаньне Міністэрствам юстыцыі факту перайменаваньня). Дарэчы, дзякуй за выявы.


Вуліца Зыбіцкая — вуліца ў гістарычным цэнтры Менску. Праходзіць уздоўж ракі Сьвіслач, ля падножжа ўзгорка Высокага Места.

Этымалёгія назвы

[рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы пайшла ад яе разьмяшчэньня на «зыбі», балоце.[1]

Утварылася да канца XVI — пачатку XVII стст.[2] і злучала плошчу Нізкі Рынак зь мясьцінай, якая звалася Валокі Полацкія.[3]

У 1866 року па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады перайменавалі Зыбіцкую ў Балотную (разам зь яшчэ 16 вуліцамі і завулкамі Менску[4]), а ў 1882 року паводле ініцыятывы жыхароў — у Гандлёвую.

17 сакавіка 2010 менскія ўлады вярнулі вуліцы гістарычную назву Зыбіцкая.[5]

Амаль усю гістарычную забудову вуліцы зруйнавалі ў 1960-я.[1]

Апошнія ацалелыя аўтэнтычныя збудаваньні зьнішчылі ўжо ў пач. XXI ст. — тры дамы XVIIXIX стст. (№№27, 25 і №12 па вул. Герцана) і гаспадарчыя пабудовы ХІХ ст. На іх месцы збудавалі муляжы без захаваньня плянаваньняў і памераў. Асаблівую каштоўнасьць уяўляў разбураны будынак адной з пабудоваў жаночага бэрнардынскага кляштару XVIIXVIII стст. (меў аўтэнтычныя скляпеньні).[6]

Пры будаўніцтве Асьветнага цэнтру Расейскай Праваслаўнай Царквы на вуліцы і паркінгу не было праведзена належных археалягічных раскопак, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя плясты ХІХІХ стст.[6]

  1. ^ а б Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  2. ^ Як будаваўся стары Мінск // Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 27
  3. ^ Як будаваўся стары Мінск // Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 30
  4. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 220
  5. ^ Депутаты Мингорсовета вернули улице Торговой историческое название — Зыбицкая // БелТА, 17.03.2010
  6. ^ а б Сяргей Абламейка. Архітэктурныя страты Менску за апошнія 2 гады // Радыё Свабода, 2 ліпеня 2008

--Казімер Ляхновіч 16:23, 27 красавіка 2010 (UTC)
Так, аб’яднаць тэксты і будзе супэр. І пераназваць сапраўды будзе лепей. Толькі што афіцыйнага перайменаваньня дачакацца... —zedlik 22:26, 27 красавіка 2010 (UTC)
Вось. --Red_Winged_Duck 09:57, 20 траўня 2010 (UTC)
Дзякуй, выдатныя навіна. Буду аб'ядноўваць артыкулы. --Казімер Ляхновіч 11:28, 20 траўня 2010 (UTC)