Абмеркаваньне:Васілёўка (рака)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цікава, што ў ГССМ гэтая рака мае назву Васілёўка, а з назвы Васільеўка зробленае перанакіраваньне на першую назву. А вось назва Васілеўка зусім нідзе ня згадваецца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:44, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Патэлефанаваў да Ігара Шарухі. Ён сказаў, што ў такіх пытаньнях нельга арыентавацца на энцыкляпэдыю «Блакітная кніга Беларусі» (1994) як на безальтэрнатыўную крыніцу, бо гэтая праца фактычна зьяўляецца першай спробай уніфікацыі назваў вялікіх гідронімаў Беларусі на беларускай мове. Менавіта па гэтай прычыне гэтая кніга ўтрымоўвае шмат памылак, якія проста нельга цягнуць у сучаснасьць. Ігар Шаруха адзначыў, што ў спрэчных пытаньнях трэба арыентавацца на сучасныя краязнаўчыя крыніцы. Што тычыцца гэтай рэчкі, то ён сказаў, што менавіта назва Васілёўка зьяўляецца слушнай. Пры гэтым ён усё ж супраць выдаленьня назвы Васілеўка як немагчымай. Ён лічыць, што ў артыкуле трэба пазначыць і ўсе варыятыўныя назвы: Васілеўка і Васільеўка. --Ліцьвін (гутаркі) 18:54, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Добра. Дзякуй, што ўдакладнілі. Асабіста я ня супраць пераносу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:09, 12 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]