Абмеркаваньне:Бяроза (горад)
Выгляд
"Бяроза пад расейскай акупацыяй" - мне здаецца, фармуліроўцы бракуе нэўтральнасьці. Усё ж Расея валодала захопленай тэрыторыяй вельмі доўгі час, і несупыннага ваеннага становішча не было, то адэкватней, мусіць, гаварыць пра заваёву, а не акупацыю. Мне здаецца, у загалоўку лепей паставіць "у складзе Расейскай Імперыі" ці "пад расейскаю ўладаю". AntonBryl 12:39, 5 жніўня 2007 (UTC)
:Згодзен Jan 14:09, 11 жніўня 2007 (UTC)
Перайменаваць у Бярозу-Картускую?
[рэдагаваць крыніцу]Калі ў нас заведзена называць гарады ў адпаведнасьці з гістарычнымі, дасавецкімі стандарнамі, можа перайменаваць артыкул у Бяроза-Картуская?--Czalex (гутаркі) 20:59, 11 красавіка 2021 (+03)
- Так, у нас дзейнічае ВП:БТГН, але тут хутчэй тая ж сытуацыя, што і зь Берасьце-Літоўскае/Берасьце над Бугам і Высока-Літоўск. Ліцьвін, здаецца, на гэтай падставе быў супраць Бярозы Картускай як асноўнай (без злучка, бо назвы праз злучок — расейская традыцыя). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:28, 11 красавіка 2021 (+03)
- Так, сапраўды. Усё ж гэтыя дапаўненьні-ўдакладненьні ўзьніклі ў выніку таго, што дзесьці нейкія населеныя пункты мелі такую ж назву, як і нашыя. --Ліцьвін (гутаркі) 11:06, 12 красавіка 2021 (+03)