Абмеркаваньне:Беларускія шахматы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На цяперашні стан заўвагі наступныя.

  1. Вядома, што ў артыкуле вядзецца пра гульню, адрозную ад традыцыйных шахматаў і, адпаведна, з-за большай колькасьці фігураў і палёў стратэгія будзе зьмяняцца. Але тое, што цалкам, казаць не выпадае. Прыкладам, у дэбюце (думаю, што назвы стадыяў шахматнай партыі ня будуць нечым адрозьнівацца ад традыцыйных) задачай ёсьць разьвіцьцё фігур і барацьба за цэнтар; у мітэльшпілі — абарона ўласных князёў, напад на князёў суперніка, барацьба за сталец; у эндшпілі — кантроль стальцу з мэтай узьвядзеньня на яго ўласнага князя, або спроба зьнішчыць варожага князя (= «паставіць мат»). Такім чынам, слова «цалкам» адкідаем.
  2. «Нацыянальны беларускі брэнд»... Пошук гугаль выдае 256 вынікаў па словазлучэньні «Беларускія шахматы», толькі першыя зь якіх прысьвечаныя нашай тэме (і ў асноўным перадрукі зь першакрыніцаў), астатнія распавядаюць то пра часопіс, то пра сайт, то ўвогуле пра шахматы ў Беларусі. Такія беларускія «брэнды», як бусел, чарка і скварка, зубар, ды нават лука глядзяцца на гэтым тле куды больш прывабней. Прынамсі, калі выйсьці на вуліцу і задаць пытаньне па чарзе пра ўсіх вышэйназваных, дык лыпаць вачыма адназначна будуць толькі наконт шахматаў. То ня будзем лічыць беларускім брэндам гульню, якая фактычна зьявілася толькі некалькі месяцаў таму і не прадаецца ў кожнай сувэнірнай краме.
  3. Назвы фігурак, па-першае, нетрадыцыйныя ў параўнаньні з традыцыйнымі шахматамі. І, як бачыце, адрозьніваюцца нават ад караткевічавых варыянтаў. Трэба меркаваць, Караткевіч адлюстроўваў не беларускую культуру (а якую?). Увогуле традыцыі як такое няма і быць ня можа (гл. тлумачэньне пра брэнд). Хіба што традыцыі вайсковых дзеяньняў?

Карацей, усе заўвагі можна ёміста апісаць у двух словах: без фанатызму. Зараз я перараблю ўводзіны, пакуль не рэдагуйце артыкул, калі ласка. --Taravyvan Adijene 19:42, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]